Опубликовано: 02 июля 2013, 17:12
44

Стала вядома дакладная ПРАГРАМА святкавання 625-годдзя Маладзечна 6 ліпеня

Змянілася месца правядзення выставы “Кулінарныя дзівосы” – яна адбудзецца не ў гарадскім парку, як планавалася раней, а на плошчы Старое Места. Футбольная сяброўская сустрэча на гарадскім стадыёне адменена.

Папярэдне запланаваную праграму Край.бай публікаваў раней.

Праграма святкавання 625-годдзя Маладзечна 6 ліпеня

8.00 – святочнае богаслужэнне ў храмах Маладзечна;

8.00 – свята рыбакоў “Лавіся, рыбка” (гарадскі парк);

10.30 – тэатралізаваная кампазіцыя “Табе, мой горад, прысвячаем свята!”. Вяшчальнікі (глашатаи) абвясцяць пачатак свята (плошча Старое Места, ля памятнага знака Вяшчальніку);

11.00 – загучаць званы ў храмах Маладзечна;

11.00-15.00 – “Местачковы кірмаш” народных рамёстваў, сувенірнай прадукцыі і вырабаў прадпрыемстваў горада і раёна, выступленні баяністаў-гарманістаў, прыпевачніц. На працягу ўсяго кірмашу вяшчальнікі і блазны (скоморохи) будуць ствараць святочны настрой (плошча Старое Места);

11.00 – выстава кулінарнага майстэрства прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар “Кулінарныя дзівосы” (плошча Старое Места);

11.00-20.00 – пляцоўка “Святкуем разам” на Цэнтральнай плошчы, на якой адбудуцца: “Горад майстроў” – выстава работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, “Гандлёвае падвор'е”, акцыі “Мы любім свой горад” і “Моладзь за чысціню горада”. Тут таксама будзе працаваць спартыўная пляцоўка.
На Цэнтральнай плошчы пройдуць паказальныя выступленні суднамадэлістаў;

11.00-13.00 – “Паэтычная пляцоўка” (бібліятэка імя М. Багдановіча);

12.00-18.00 – дзіцячая гульнёвая пляцоўка “Маладзечна – мой горад дзяцінства” (гарадскі парк);

12.00 – урачыстая цырымонія рэгістрацыі шлюбу “Совет да любовь” (ратонда, ладдзя “Купідон”, гарадскі парк);

13.00 – урачыстае мерапрыемства “Гонар і слава Маладзечна”, прысвечанае 625-годдзю горада (амфітэатр);

16.00 – фестываль-конкурс “Свята саксафона” (амфітэатр);

20.00-21.00 – абрад “Маладзечанскае Купалле - 2013” (гарадскі парк);

21.00 – святочны канцэрт “Лепшы горад зямлі” лаўрэатаў конкурсу “Свята саксафона”, вядучых калектываў і выканаўцаў горада і раёна (амфітэатр);

23.00 – лазернае шоў (гарадскі парк).

Інфармацыю прадаставіў Край.бай Палац культуры Маладзечна

Как проходил День города, можно прочитать ЗДЕСЬ.

Читайте также

Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
«Война – это смерть, боль и потери». Разные поколения молодечненцев единодушны в том, что ничем невозможно оправдать развязывание войны
В парке Победы 9 Мая молодечненцы рассказали нашему порталу, что значит война в их понимании. Пожилые люди, мужчины и женщины среднего возраста, парни и девушки единодушны в одном: развязывание войны невозможно оправдать ничем.
В Молодечно ГАИ проверяет мотоциклистов
Госавтоинспекция Молодечненского района проводит профилактические мероприятия, направленные на предупреждение дорожно-транспортных происшествий с участием мототранспорта? и профилактическую акцию «Колес меньше – опасности больше!».