Опубликовано: 20 июня 2013, 13:03
66

У Дзень горада ў Маладзечне будуць гучаць званы (ПРАГРАМА)

Урачыстасці, прысвечаныя 625-годдзю Маладзечна, адбудуцца 6 ліпеня. Геаграфія святкавання ахопіць храмы горада, гарадскія парк і стадыён, амфітэатр, плошчы Старое Места і Цэнтральная.

Першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна змяшчаецца ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 года. Сёлета горад адзначае сваё 625-годдзе. Край.бай пісаў пра гэта раней.

Аб праграме культурна-масавых і відовішчных мерапрыемстваў, прысвечаных 625-годдзю горада, Край.бай расказалі ў Палацы культуры Маладзечна.

У 8.00 святкаванне Дня горада адкрыюць святочныя набажэнствы ў гарадскіх храмах. У гэты ж час на вадаёмах парку пачнецца свята рыбакоў “Лавіся, рыбка”.

У 10.30 на плошчы Старое Места ля помніка Вяшчальніку (Глашатаю) пачатак свята будзе абвешчаны ў час тэатралізаванай кампазіцыі “Табе, мой горад, прысвячаем свята!”. Вяшчальнікі ў гістарычных касцюмах запросяць гараджан і гасцей на святкаванне.

У 11.00 у храмах Маладзечна загучаць званы.

З 11.00 да 15.00 на плошчы Старое Места раскінецца “Местачковы кірмаш”, дзе, як і на сапраўдным кірмашы, у наведвальнікаў будзе магчымасць не толькі ўбачыць і набыць вырабы народных рамёстваў, сувеніры, прадукцыю прадпрыемстваў горада і раёна, але і паслухаць гарманістаў, баяністаў, прыпеўкі.

На Цэнтральнай плошчы з 11.00 да 20.00 будзе працаваць “Горад майстроў” – выстава народных промыслаў, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва пад адкрытым небам. На плошчы будзе арганізавана і спартыўная пляцоўка.

Валанцёры запросяць жыхароў горада і гасцей да ўдзелу ў акцыях “Моладзь – за чысціню горада” і “Мы любім свой горад”. Як патлумачылі Край.бай у аддзеле ідэалагічнай работы райвыканкама, удзельнікі акцыі “Мы любім свой горад” атрымаюць на памяць аб свяце каляндарыкі, магніцікі, іншую сувенірную прадукцыю з рэкламай прадпрыемстваў горада і раёна.   

“Гандлёвае падвор’е” на Цэнтральнай плошчы будзе працаваць з 11.00 да 23.00.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча з 11.00 да 13.00 майстроў і аматараў паэтычнага слова збярэ паэтычная пляцоўка “Табе, любы горад, прысвячаем!”.

Дзіцячая гульнёвая пляцоўка “Маладзечна – мой горад дзяцінства” будзе працаваць з 12.00 да 18.00.

Наведвальнікі парку змогуць стаць сведкамі ўрачыстай цырымоніі рэгістрацыі шлюбу “Совет да любовь”, якая пачнецца ў 12.00 у ратондзе.

Урачыстае мерапрыемства “Гонар і слава Маладзечна” пачнецца ў амфітэатры ў 13.00. Будуць ушанаваныя ганаровыя грамадзяне раёна і лепшыя кіраўнікі прадпрыемстваў, падрыхтаваная канцэртная праграма.

Выстава кулінарнага майстэрства прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар “Кулінарныя дзівосы” будзе працаваць для наведвальнікаў у гарадскім парку з 14.30.

У 15.00 на гарадскім стадыёне адбудзецца сяброўская сустрэча па жаночаму футболу.

У 16.00 фестываль-конкурс “Свята саксафона” збярэ ў амфітэатры юных музыкантаў і аматараў музыкі.

З 20.00 да 21.00 у гарадскім парку будзе ладзіцца тэатралізаваны фальклорны абрад “Маладзечанскае Купалле-2013”.

У 21.00 у амфітэатры пачнецца святочны канцэрт “Лепшы горад зямлі”. Удзельнікамі стануць лаўрэаты конкурсу “Свята саксафона”, вядучыя калектывы і выканаўцы Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

Магчыма, свята завяршыцца святочным феерверкам, але гэта яшчэ не вырашана канчаткова.

Вольга НЯЎЗОРАВА

Читайте также

«Лес растет независимо от доллара». На региональной ярмарке узнали, что елки в Молодечно не дорожают третий год, и глянули, чем еще торговали
В Молодечно на пешеходной улице Притыцкого 21 декабря прошла региональная Рождественская ярмарка. Молодечненский лесхоз продавал елки по цене трехлетней давности, Голиб торговал пятирублевым шашлыком и пловом, а продавец меда Олег сетовал, что ярмарке не хватило рекламы.
Крыша бани сгорела ночью в Поставском районе
В деревне Муляры Поставского района сегодня ночью, 20 декабря, горела баня на частном подворье. Крыши больше нет. 55-летняя хозяйка находилась дома и не пострадала.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.