Маленькіх жыхароў Маладзечна ў Дзень горада чакаюць гульні ў гарадскім парку (ФОТА)
У межах святкавання 625-годдзя Маладзечна 6 ліпеня з 12.00 да 18.00 у гарадскім парку будзе працаваць дзіцячая пляцоўка “Маладзечна – мой горад дзяцінства”.
Тут адбудзецца канцэрт дзіцячых творчых калектываў горада і раёна. Наведвальнікам пляцоўкі таксама прапануюць прыняць удзел у разнастайных конкурсах.
Праграма работы пляцоўкі
12.00-13.00 – “Сямейны ўікенд па-маладзечанску” – на лепшую пікніковую паляну (умовы конкурсу ТУТ);
13.00-14.00 – “Наша мама круцейшая за Армані і Гучы”;
14.00-15.00 – “Забегі паўзункоў”;
15.00-15.30 – Фэшн-бэбі “Мы не рокеры, не панкі, мы – фанаты калыханкі”;
12.00-18.00 – “Будуем горад дзяцінства” – з канструктараў-трансформераў.
Заяўкі на ўдзел у конкурсах прымаюцца па тэлефоне 76-42-46.
Праграму святкавання Дня города ў Маладзечне можна паглядзець ТУТ.
Дзіцячы Цэнтр культуры “Расток” для Край.бай
Фота Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА са "Свята дзяцінства" у Маладзечне 1 чэрвеня