Самымі небяспечнымі ў Маладзечанскім раёне лічацца вадаёмы ў вёсках Крыніца, Ізабеліна, Насілава, Заскавічы
Дзесяць важных правіл бяспечных паводзін на вадзе нагадалі спецыялісты Таварыства выратавання на вадзе.
Партал Край.бай раней паведамляў, дзе можна і дзе нельга купацца летам у Маладзечанскім раёне.
Як піша “Маладзечанскай газета”, тых, кто купаецца, не можа спыніць таблічка з надпісам «Купацца забаронена!», устаноўленая на кар’еры ў вёсцы Ізабеліна.
Адпачывальнікі так і не далі пераканаўчага адказу, чаму яны, гараджане і жыхары бліжэйшых вёсак, аддалі перавагу такому адпачынку, дзе кожны крок па небяспечным дне можа быць апошнім.
Сярод абсталяваных зон адпачынку ў Маладзечанскім раёне – возера ля вёскі Хажова ТАА «Цвецень». Тут ёсць пляж, раздзявалкі, альтанкі, прыбіральня. І самае галоўнае – пост Таварыства выратавання на вадзе (ОСВОД).
Старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах Мікалай Паўлушаў перыядычна аб’язджае на лодцы зоны, дзе купаюцца, плаваюць на лодках ці катамаранах людзі. І гучна, праз рупар, нагадвае аб правілах адпачынку, паводзінах на вадзе і эксплуатацыі маламерных суднаў.
Ён лічыць, што людзей дысцыплінуе, калі ў зоне адпачынку ёсць выратавальны пост. Аб гэтым сведчыць і статыстыка па Мінскай вобласці. У зонах, дзе створаны аналагічныя службы, вельмі рэдка фіксуюцца надзвычайныя здарэнні.
Самымі небяспечнымі ў Маладзечанскім раёне лічацца вадаёмы ў вёсках Крыніца, Ізабеліна, Насілава, Заскавічы.
– З надыходам гарачага надвор’я я пастаянна чую ў свой адрас прапановы (іншым разам абурэнні) добраўпарадкаваць азёры ледзь не ў кожнай вёсцы, дзе яны ёсць, – гаворыць Мікалай Паўлушаў. – Гэта зрабіць немагчыма і не трэба. Калі вадаём забаронены для купання, значыць, ён небяспечны.
Дзесяць важных правіл бяспечных паводзін на вадзе
– Купацца лепш раніцай ці вечарам, калі сонца грэе, але няма рызыкі перагрэцца. Тэмпература вады павінна быць не ніжэйшай за +17 +19 градусаў.
– Заходзьце ў ваду паступова. Спачатку абцірайце цела, потым акунайцеся. Інакш можа наступіць так званае сухое патапленне: ларынгаспазм – міжвольнае скарачэнне мускулатуры гартані.
– Не пакідайце дзяцей без нагляду, нават «на адну хвілінку». Малышы могуць аступіцца, паваліцца і захлынуцца. Уважліва сачыце і за падлеткамі. Юнацкі максімалізм можа сыграць злы жарт.
– Нават не набліжайцеся да вады ў стане алкагольнага ап’янення. Алкаголь блакіруе сасудзісты цэнтр галаўнога мозгу, а таксама прытупляе інстынкт самазахавання.
– Не заплывайце далёка, бо можна не разлічыць сілы і не дабрацца да берага. Калі адчулі стомленасць, адпачніце на вадзе. Для гэтага перавярніцеся на спіну і падтрымлівайце сябе на паверхні лёгкімі рухамі рук і ног.
– Калі вас захапіла цячэнне, не імкніцеся з ім змагацца. Плывіце па цячэнні і паступова, пад невялікім вуглом, набліжайцеся да берага. Не губляйцеся, нават калі трапілі ў водаварот. Неабходна набраць больш паветра ў лёгкія, пагрузіцца ў ваду і, зрабіўшы моцны рывок убок, усплыць.
– Не плавайце на надзіманых матрацах, аўтамабільных камерах. Ветрам ці цячэннем іх можа аднесці вельмі далёка ад берага, накрыць хваляй. Нарэшце, надзіманыя плывучыя сродкі лопаюцца.
– Не свавольнічайце ў вадзе! Нельга падплываць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, «тапіць», падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе.
– Не заплывайце за абмежавальныя знакі. Яны вызначаюць акваторыю з правераным дном і небяспечнай глыбінёй.
– Не падплывайце блізка да лодак, катамаранаў, іншых суднаў. І ні ў якім разе не скачыце з іх борта.
Паводле “Маладзечанскай газеты”