Опубликовано: 26 мая 2014, 11:49
63

Стала вядома, дзе можна і дзе нельга купацца летам у Маладзечанскім раёне (СПІС)

Камісіяй па добраўпарадкаванні вызначаны месцы для летняга адпачынку і вадаёмы на Маладзечаншчыне, дзе можна купацца.

Аб гэтым паведамляе «Маладзечанская газета».

Вадаёмы, дзе можна купацца:

– Удранка (Радашковічы, недалёка ад дзіцячага аздараўленчага лагера «Маяк»),

– ля санаторыя «Сасновы Бор»,

– ля дома адпачынку «Алеся»,

– паблізу вёскі Хажова (фермерская гаспадарка «Цвецень»),

– у пасёлку Беразінскае.

Купацца забаронена ў рацэ Уша, азёрах у Крыніцы і Насілаве, у кар’еры ў Ізабеліне.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, не варта купацца ў вадаёмах, не даследаваных спецыяльнымі службамі. Абсалютна непрыгодныя для водных забаў рака Уша, азёры ў Крыніцы і Насілаве, кар’ер у Ізабеліне. А яшчэ трэба памятаць правілы паводзін на вадзе.

Для таго, каб адпачынак быў бяспечным і прыемным, адпаведныя службы запланавалі прывесці ў належны стан пад’язныя дарогі да зон адпачынку, берагавыя зоны, адрамантаваць ценявыя навесы, туалеты, раздзявалкі, устанавіць сметніцы і арганізаваць іх ачыстку, зманціраваць інфармацыйныя стэнды з правіламі паводзін на прыродзе, у час купання, пажарнай бяспекі, а таксама шчыты з прыладамі для выратавання людзей і абмежавальныя буі.

Паводле «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

В Молодечно ГАИ проверяет мотоциклистов
Госавтоинспекция Молодечненского района проводит профилактические мероприятия, направленные на предупреждение дорожно-транспортных происшествий с участием мототранспорта? и профилактическую акцию «Колес меньше – опасности больше!».
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
«Война – это смерть, боль и потери». Разные поколения молодечненцев единодушны в том, что ничем невозможно оправдать развязывание войны
В парке Победы 9 Мая молодечненцы рассказали нашему порталу, что значит война в их понимании. Пожилые люди, мужчины и женщины среднего возраста, парни и девушки единодушны в одном: развязывание войны невозможно оправдать ничем.