Лента новостей
Клецк у Мінскай вобласці – тлустая кропка ў гісторыі татарскіх наездаў (ВІДЭА)
Праект “Край|BY” выпраўляецца ў апошняе падарожжа другога сезону! Сёння наш шлях ляжыць у Клецк – горад, які стагоддзямі знаходзіўся ў цені свайго яснавяльможнага суседа Нясвіжа, хоць і мае не менш адметную гісторыю!
Капыль у Мінскай вобласці – ціхі райцэнтр, які памятае вікінгаў (ВІДЭА)
Гарадок Капыль – хоць і размешчаны паблізу раскручанага Нясвіжа, пакуль абдзелены ўвагай турыстаў. Аднак мы ж робім усё на свой капыл, таму не лянуемся і знаходзім цікавосткі ў нібыта самых звычайных месцах!
Вёска Паланэчка ў Баранавіцкім раёне натхняла таленавітага кампазітара з роду Радзівілаў (ВІДЭА)
Гэтая сёння правінцыйная вёска калісьці была мястэчкам, бачыла войны і паўстанні, паразы і перамогі, моц веры і яднання людзей.
Вёска Дукора ў Мінскай вобласці – радзіма беларускага цырка
Калісьці вёска была зайздросным гандлёвым цэнтрам усёй Мінскай губерні і выхавала апошняга на сённяшні дзень беларускамоўнага кіраўніка краіны.
Блонь Пухавіцкага раёна – колішняе мафіёзнае логавішча і “гняздо рэвалюцыйнай заразы” (ВІДЭА)
60 кіламетраў па добрых дарогах на паўднёвы ўсход ад Мінска – і мы ў колішнім логавішчы самай небяспечнай мафіі ў ВКЛ і “гняздзе рэвалюцыйнай заразы” часоў Расійскай імперыі – вёсцы Блонь.
Новы Свержань на Стаўбцоўшчыне – даўні партовы горад і ўлюбёнае месца Якуба Коласа (ВІДЭА)
Менавіта ў гэтым мястэчку ў часы Вялікага княства Літоўскага распачынаўся вялікакняскі рачны шлях у Балтыйскае мора. Таму, каб адчуць сябе ў даўнім партовым горадзе, неабавязкова выязджаць за межы Беларусі.
Лучай гістарычнай Ашмяншчыны – рэзідэнцыя астраномкі-мецэнаткі ў XVIII стагоддзі (ВІДЭА)
Доўгі час Лучай сярод іншых паселішчаў усходняй Ашмяншчыны нічым не вы-Лучаўся. Пакуль у XVIII стагоддзі тагачасныя гаспадары мястэчка не вырашылі зрабіць тут цэнтр каталіцызму.
Друя на Браслаўшчыне – занядбанае акно ў Еўропу (ВІДЭА)
Калісьці Друя была беларускім акном у Еўропу (уявіце, адно з гістарычных прадмесцяў гэтага мястэчка цяпер у Еўрасаюзе!), мела яскравы помнік беларускай рукапіснай кнізе, а ў другой чвэрці ХІХ ст. ладзіла ажно тры буйныя кірмашы на год – тады такім не мог пахваліцца больш ніводны беларускі горад!
Шматэтнічнае мястэчка Відзы на Браслаўшчыне – падарожжа на самы край Беларусі (ВІДЭА)
Сёння тут дзейнічае касцёл, праваслаўная царква, мураваная стараверская малельня і мячэць беларускіх татараў. А даўней існавалі пратэстанскі збор і некалькі іўдзейскіх малітоўных дамоў.
Беларускі масток у Мальту – мястэчка Сталовічы пад Баранавічамі (ВІДЭА)
Доўгія стагоддзі менавіта гэтае маленькае беларускае мястэчка звязвала нашую краіну з Мальтай! Ім валодала дачка апошняга сербскага дэспата. Тут адбылося апошняе ваеннае супраціўленне перад першым падзелам Рэчы Паспалітай 1772 года і быў знойдзены кампраміс з царскім урадам у 1911-м.
Таямнічая Нарач-Кабыльнік. Кампанія "Будзьма беларусамі!" і партал Kraj.by пачынаюць другі сезон падарожжаў (ВІДЭА)
Найперш накіруемся да найбуйнейшага возера краіны і пазнаёмімся з фантастычнымі фактамі з гісторыі Нарачаншчыны. Дзе шукаць на сучаснай мапе Малы Мядзел? Хто і калі адкрыў казіно ў цяперашняй Нарачы Мядзельскага раёна? І як за пяць гадоў мясцовыя жыхары шэсць разоў змянілі грамадзянства?
Відэапраект «Край.BY» завяршае першы сезон
На некаторы час праект сыходзіць з экранаў, каб хутка вярнуцца з новымі гісторыямі ды захапляльнымі падарожжамі па беларускіх мясцінах.