Лучай гістарычнай Ашмяншчыны – рэзідэнцыя астраномкі-мецэнаткі ў XVIII стагоддзі (ВІДЭА)
Доўгі час Лучай сярод іншых паселішчаў усходняй Ашмяншчыны нічым не вы-Лучаўся. Пакуль у XVIII стагоддзі тагачасныя гаспадары мястэчка не вырашылі зрабіць тут цэнтр каталіцызму.
Тады ж Альжбета Пузына з Агінскіх ператварыла Лучаі ў сваю рэзідэнцыю, але не для забаваў. Тут яна на навуковым узроўні займалася астраноміяй. Больш за тое, рэгулярна праяўляла сваю шчодрасць, за што генерал ордэна Ларэнца Рычы зацвердзіў адмысловую малітву ў гонар беларускай мецэнаткі (за Альжбету езуіты маліліся ва ўсіх курыях ордэна па ўсім свеце!), а за падтрымку астраноміі ў ВКЛ была ўвекавечаная Міцкевічам у “Пану Тадэвушу”.
Партал Край.бай з'яўляецца інфармацыйным партнёрам праекта.
Чым яшчэ, акрамя неверагоднай прыгажосці касцёла, краявідаў і музычных фестываляў, што ладзіць для ўсяго наваколля ксёндз Мікалай Ліпскі, вядомы Лучай сёння, даведайцеся з чарговага online-падарожжа “Край|BY”.
Усе відэа, у тым ліку першы сезон, можна паглядзець ТУТ.
Kraj.by