Расклад пілігрымак у Будслаў – 2018

Інфармацыя ўзятая з сайта catholic.by.

Расклад пілігрымак у Будслаў з рэгіёна kraj.by

Браслаў-Будслаў

26.06-01.07, духоўныя разважанні падчас пілігрымкі будуць прысвечаныя тэме «Свабода – дар ці праклён?»

28-я пешая пілігрымка Salvator распачнецца св. Імшой у 7.30. Запісацца можна па тэлефоне +375 (29) 577-00-38 (а. Уладзімір Шыдлоўскі SDS).

Глыбокае-Будслаў

29.06-01.07, запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы або па тэлефоне +375 29 819 52 57 (кс. Іван Кароткін)

Паставы-Будслаў

29.06-01.07

Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 292-50-90 (кс. Вадзім Прасяной)

Смаргонь-Будслаў (зборная салезіянская пілігрымка)

26.06-01.07

Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Пане, дай мне гэтай вады». Ахвяра на пілігрымку ад 25 руб. + майка (5 руб.)

Маршрут: Смаргонь – Войстам – Нароч – Вілейка – Рэчкі – Крывічы – Будслаў
Дадатковая інфармацыя: +375 (29) 389-76-69 (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)

Гудагай-Будслаў

25.06-01.07, пілігрымка распачнецца святой Імшой у 07.00
Запісацца можна ў парафіі ў Гудагаі або па тэл.: +375 (29) 656-19-25, +375 (29) 787-63-04 (а. Казімір)

Вілейка-Будслаў

29.06-01.07, запісацца можна ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа або па тэлефоне: +375 (29) 619-76-11 (кс. Аляксандр)

Ахвяра за ўдзел у пілігрымцы: 35 руб.

Івянец-Будслаў (27.06-01.07, пілігрымы далучацца да пілігрымкі Брэст – Будслаў)

Ракаў-Будслаў

27.06-01.07, запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) або па тэлефоне +375 (29) 331-08-84 (кс. Дзмітрый)

Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 7.00. Далучыцца можна на кожным этапе пілігрымкі.

Нарач-Будслаў

29.06-01.07, запісацца можна ў парафіі св. Андрэя, Апостала

Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 12.30. Маршрут: Нарач – Мядзел – Пузыры – Будслаў

Маладзечна-Будслаў

28.06-01.07, рэгістрацыя будзе адбывацца ў дзень выхаду

Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 9.00