Пилигримка Молодечно-Будслав

Пилигримка Молодечно-Будслав

Пілігрымка – гэта пешае паломніцтва. У Будславе Мядзельскага раёна знаходзіцца абраз Маці Божай, які на працягу многіх стагоддзяў славіцца цудамі. У будслаўскі санктуарыум (святыню) у канцы чэрвеня ідуць паломніцтвы з усёй Беларусі. Яе ўдзельнікі – гэта ў асноўным моладзь, але ёсць шмат і дзяцей, і дарослых, і старэйшых людзей. У паломніцтве людзі шукаюць сэнс свайго жыцця, адказы на складаныя пытанні, праблемы і проста адпачываюць душой, зараджаючыся энергіяй на ўвесь год. Людзі бяруць спецыяльна водпуск, каб прайсці некалькі дзён пешшу з малітвай, спевамі пад гітару і тамтамы, з жартамі і роздумам сярод прыгожых беларускіх палёў у Будслаў. 

Фэст у Будславе – 2018 (глядзіце праграму) пройдзе у нядзелю і панядзелак 1-2 ліпеня.

Пілігрымка Маладзечна-Будслаў пачнецца 28 чэрвеня св. Імшой у 9.00 у касцёле св. Казіміра.

Рэгістрацыя будзе адбывацца ў дзень выхаду або 27 чэрвеня з 17.00 ля капліцы.

Кошт пілігрымкі – 25 рублёў (спеўнік, хустка, бэйдж).

Арганізатар пілігрымкі – Кустодыя Братоў Меншых Капуцынаў на Беларусі. Яна запэўнівае: начлег, перавоз рэчаў, харчаванне, суправаджэнне, медыцынскую апеку.

Трэба ўзяць з сабой: ружанец, малітоўнік, спальны мяшок, палатку, талерку, лыжку, кубак, добры абутак і яшчэ адзін на змену, галаўны ўбор, парасон, дажджавік, цёплыя рэчы, лекі (пластыр, ёд, бінт).

Кіраўнік пілігрымкі – бр. Віталь Бандаронак, МТС (029) 805-71-31.

Глядзіце таксама расклад іншых пілігрымак у Будслаў з рэгіёна kraj.by.

Пилигримка Молодечно-Будслав 2018

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован