Будславский фест – 2020 ПЕРЕНОС

Будславский фест – 2020 ПЕРЕНОС

Штогод у першыя пятніцу і суботу ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць урачыстасці, на якія прыязджаюць вернікі з усёй Беларусі. Таксама на фэст у Будславе прыходзяць шматлікія пешыя пілігрымкі.

25 мая стала вядома, што Будслаўскі фэст не пройдзе 3-4 ліпеня, паведамляе catholic.by. Як паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, усімі біскупамі калегіяльна было прынята няпростае рашэнне: перанесці сёлетні Будслаўскі фэст на пазнейшы час. 

"Канкрэтны тэрмін яго арганізацыі і магчымасць пілігрымак будуць вызначаны пазней, у залежнасці ад таго, як у Беларусі будзе развівацца эпідэміялагічная сітуацыя, – сказаў ён. – Пакуль складана казаць пра тое, калі і як гэта будзе адбывацца. Але мы не трацім надзею ўшанаваць сёлета Маці Божую ў нашым Нацыянальным санктуарыі".

Вернікі могуць у прыватным парадку прыехаць у Нацыянальны санктуарый на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай 2 ліпеня. Хоць пажадана пазбегнуць вялікага наплыву людзей з розных мясцовасцяў.

Адпустовыя ўрачыстасці (праграма) ў Будславе адбудуцца 2 ліпеня. 

Расклад цягнікоў з Маладзечна

Расклад цягнікоў з Вілейкі

Мнения пользователей

  1. Казимир 1 июля 2018 в 11:44:06

    Дзякуй У.Богу, што дажылI да такого вялiкага штогадовага свята!!!

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован