Опубликовано: 04 апреля 2012, 14:01
32

Міжнародны этнамузычны лагер завяршыўся ў Браславе (ФОТА)

На базе браслаўскай музычнай школы на працягу тыдня праходзіў міжнародны этнамузычны лагер.

Цэлых шэсць дзён музыканты з Беларусі, Літвы і Латвіі абменьваліся вопытам, развучвалі народныя мелодыі, каб потым зладзіць грандыёзны агульны канцэрт на сцэне Дома культуры, паведамляе партал braslav-star.by. Край.бай анансаваў гэтую падзею.

У класах займаліся прафесійныя выканаўцы і аматары, а таксама тыя, хто ўвогуле ніколі не граў на музычных інструментах. Але ўсяго за некалькі дзён удзельнікі лагера развучылі шмат народных песень, авалодалі новымі тэхнікамі ігры на гармоніку, дудзе, скрыпцы, гуслях, мандаліне.

На турбазе, дзе жылі госці лагера, было праведзена некалькі творчых вечароў, удзельнікі глядзелі і абмяркоўвалі дакументальныя фільмы пра славутых народных музыкантаў, расказвалі пра асаблівасці збору фальклору ў сваіх краінах. Таксама госці пабывалі ў міні-экспедыцыях па Друі і Відзах, выступілі на адкрыцці выставы ў Музеі традыцыйнай культуры і нават сталі героямі дакументальнага фільма, які ў гэты ж час здымалі ў Браславе карэйскія тэлежурналісты.

У нядзелю браслаўчане трапілі ў атмасферу ўзаемапранікнення трох нацыянальных культур. На сцэне гралі і танцавалі «Лявоніху», «Cukus drikus», «Гармошачку», «Кадрыль», «Кракавяк». Акрамя традыцыйных твораў, у прыватнасці, латышскімі музыкантамі былі выкананы пост-фальклорныя кампазіцыі, дзе было выкарыстана шмат разнастайных інструментаў – цытра, джамба, конклес, акустычная бас-гітара, скрыпкі і бубны.

Па выніках лагера кожны ўдзельнік атрымаў пасведчанне. Рыхтуецца таксама да выдання дыск з усімі музычнымі творамі, што прагучалі на заключным канцэрце музыкантаў трох краін.

Изображение 1Изображение 2Изображение 3Изображение 4Изображение 5Изображение 6Изображение 7Изображение 8Изображение 9Изображение 10Изображение 11Изображение 13Изображение 14Изображение 15



Читайте также

В Молодечно ООО не уплатило налог с суммы более 250 тысяч рублей
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Молодечненскому району при проведении контрольных мероприятий выявила схему уклонения от уплаты подоходного налога.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.