Опубликовано: 28 марта 2012, 17:29
118

Міжнародны этнамузычны лагер адкрыўся ў Браславе (ВIДЭА)

25 сакавіка ў Браславе адбыўся семінар і афіцыйнае адкрыццё міжнацыянальнага этнамузычнага лагера. Прадстаўнiкi Беларусi, Лiтвы и Латвii будуць дзялiцца культурным вопытам сваiх краiн i пераймаць яго ў суседзей.

Мерапрыемства прайшло ў межах міжнароднага праекта “Паляпшэнне сацыяльна-культурных сувязей паміж Зарасайскім, Даўгаўпілскім і Браслаўскім прыгранічнымі рэгіёнамі і прыцягнення моладзі да актыўнага мясцовага партнёрства”, паведамляе сайт braslav-star.by. Падчас зносін прадстаўнікі трох краін дзяліліся вопытам і выказвалі ўласнае бачанне абмену культурнымі каштоўнасцямі сваіх народаў.

Пра тое, што этнамузычны лагер будзе працаваць у Браславе ў перыяд з 25 сакавіка па 3 красавіка, Край.бай пісаў раней.


Праграма, якая мусіць адбыцца цягам наступных 10 дзён: гэта не толькі навучанне ігры на народных інструментах, але таксама экскурсіі па раёне, экспедыцыі для запісу самабытных выканаўцаў старажытных мелодый і сустрэчы з фальклорнымі калектывамі. Паводле вынікаў лагера будуць праведзеныя тры вечарыны, прысвечаныя кожнай з краін-удзельніц, а таксама адбудзецца агульны канцэрт на сцэне РДК у гэтую нядзелю, 1 красавiка.


Каця Радзівілава, былая ўдзельніца гурта “Стары Ольса”, віртуозна грае на дудзе, скрыпцы і гуслях. На адкрыцці этнамузычнага лагера яна выканала старажытную беларускую мелодыю.

Видео с youtube.com.

Па матэрыялах сайта braslav-star.by.

Читайте также

«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».