Опубликовано: 12 июня 2013, 18:38
73

Гран-пры конкурсу выканаўцаў “Адна зямля” сёлета атрымала Дар’я Атрошанка з Маладзечна (ФОТА)

9 чэрвеня ў амфітэатры горада Маладзечна прайшоў 15-ы штогадовы рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля - 2013”. Чацвёрты год запар Гран-пры дастаўся спеваку з Маладзечна.

У фестывалі-конкурсе штогод удзельнічаюць прадстаўнікі Вілейскага, Маладзечанскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага, Валожынскага і Мядзельскага раёнаў. Край.бай анасаваў гэтую падзею.

Дэлегацыі ўсіх сямі раёнаў выйшлі на сцэну. У кожнага канкурсанта былі ў руках паветраныя шарыкі пэўнага колеру – атрымалася вясёлка.

Изображение 2

Изображение 1

Изображение 4

Начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч вітаў удзельнікаў і гледачоў. “Жадаю ўсім цудоўнага настрою, станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў на гасціннай Маладзечаншчыне, а канкурсантам – творчых поспехаў”, – сказаў ён пад час цырымоніі адкрыцця.

Аляксандр Рамановіч

Изображение 6

Сцяг фестывалю ўзнялі ўладальнік Гран-пры 2012 года Артур Міхайлаў з Маладзечна, самая маладая канкурсантка 9-гадовая Ксенія Крышаловіч і Аляксандр Рамановіч.

Изображение 7

Пасля ўдзельнікі адпусцілі ў неба рознакаляровыя шары.

Першым, па-за конкурсам, выступіў Артур Міхайлаў. А конкурсную праграму распачала прадстаўніца Мядзельскага раёна Вікторыя Гурыновіч.

У конкурсе прымалі ўдзел выканаўцы чатырох узроставых груп:

1-я група – ад 9 да 13 гадоў,

2-я група – ад 14 да 17 гадоў,

3-я група – ад 18 да 23 гадоў,

4-я група – ад 24 да 30 гадоў.

Удзельнікі могуць выконваць песні як беларускіх, рускіх, украінскіх кампазітараў і паэтаў, так і ўласныя творы. Гэта павінны быць два рознахарактарныя творы. Адзін з іх – беларускага аўтара і пажадана на беларускай мове. Кожны з раёнаў можа заявіць не больш за двух канкурсантаў у кожнай з груп.

У склад журы ўвайшлі:

Алег Елісеенкаў – дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, старшыня журы;
Яўген Асташоў – загадчык сектара навучальных устаноў і кадраў упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта;
Юрый Лейко – дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;
Марк Коп – вядучы метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, кампазітар;
Алег Комар – вядучы метадыст па вакальна-харавому жанру Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Прадстаўленне журы

Изображение 8

Конкурс доўжыўся з 12.00 да 18.00. Найбольш удзельнікаў – восем чалавек – заявіў Маладзечанскі раён. Смаргонскі і Вілейскі – па сем. Найменш канкурсантаў абараняла гонар Валожынскага раёна – адна Татэвік Грыгаран.

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Паміж выступленнямі другой і трэцяй узроставых груп адбыўся канцэрт гурта "Маладзечна" Чысцінскага Дома культуры.

У 20.00 для ўзнагароджання на сцэну запрасілі членаў арганізацыйнага камітэта, якія ўручылі пераможцам падарункі.

Старшыня журы Алег Елісеенкаў

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Па выніках конкурсу лаўрэатамі сталі:

Прыз “Творчая надзея” – Віталь Рогач (Вілейскі раён),

Прыз глядацкіх сімпатый – Аляксандра Корсак (Вілейскі раён),

Прыз “Лепшы выканаўца твораў мясцовых аўтараў” – Вікторыя Ермак (Астравецкі раён),

Прыз за артыстызм – Анастасія Пілецкая (Астравецкі раён),

Прыз за асаблівасць сцэнічнага вобраза – Вераніка Гапанёнак (Маладзечанскі раён),

Прыз за сцэнічную культуру – Татэвік Грыгаран (Валожынскі раён),

Прыз за патрыятызм – Вікторыя Багінская (Мядзельскі раён),

Прыз за эмацыйнасць выканання – Анастасія Ластачкіна (Вілейскі раён),

Прыз за яркасць музычнага афармлення – Ульяна Кузняцова (Маладзечанскі раён),

Прыз самаму малодшаму ўдзельніку конкурсу – Ксенія Крышаловіч (Ашмянскі раён).

Першая ўзроставая група

1-е месца – Артур Ількевіч (Ашмянскі раён),

2-е месца – Кацярына Шыманоўская (Смаргонскі раён),

3-е месца – Максім Гаўрылкевіч (Смаргонскі раён).

Другая ўзроставая група

1-е месца – Вадзім Авіжыч (Ашмянскі раён)

2-е месца – Марыя Райкевіч (Вілейскі раён),

3-е месца – Дыяна Бажко (Маладзечанскі раён).

Трэцяя ўзроставая група

1-е месца – Наталля Ламака (Маладзечанскі раён),

2-е месца – Кацярына Барташэвіч (Вілейскі раён),

3-е месца – Алена Ранцава (Ашмянскі раён).

Чацвёртая ўзроставая група

1-е месца – Раман Брыжынскас (Маладзечанскі раён),

2-е месца – Таццяна Макарэвіч (Вілейскі раён),

3-е месца – Андрэй Луд (Смаргонскі раён).

Гран-пры фестывалю атрымала двухразовая фіналістка рэспубліканскага конкурсу “Песня для Еўрабачання” маладзечанка Дар’я Атрошанка. Пад час узнагароджання ў яе вачах былі слёзы.

Дар'я Атрошанка

Изображение 17

“Безумоўна, плакала і я, калі даведалася пра перамогу дачкі – маю за сабой такі грашок”, – сказала карэспандэнту Край.бай маці пераможцы Таццяна Атрошанка. Яна таксама расказала, што ў дзень выступлення Даша прыхварэла, раніцай у яе была тэмпература. Але дзяўчынка прыняла лекі, трошкі адпачыла і адправілася на конкурс. Яна выконвала песню "Мы вітаем сонца" на словы Наталлі Танюкевіч, музыка Алены Атрашкевіч, а таксама ўласную песню "А-а!!!".

Паводле інфармацыі аргкамітэта, маладзечанцы атрымлівалі Гран-пры ў 1999, 2000, 2005, 2006, 2007, 2010, 2011 і 2012 гадах. Такім чынам, у дзевяты раз Гран-пры конкурсу – у прадстаўнікоў Маладзечанскага раёна.

На закрыцці фестывалю начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч перадаў глобус “Адной зямлі” свайму калегу – начальніку аддзела культуры Валожынскага райвыканкама Вікенцію Адамовічу. Наступны фестываль пройдзе ў Валожыне.

Изображение 18

Сцяг “Адной зямлі” спусцілі Аляксандр Рамановіч, Вікенцій Адамовіч і Дар’я Атрошанка.

Валянцін ЦІШКО
Фота Валерыя ТРАЦЯКА



Читайте также

Порядок выплаты пенсий изменится с 1 июля. Узнали, как их можно будет получить в сельской местности
Изменится ли порядок выплаты пенсий жителям сельской местности, рассказала начальник Молодечненского регионального узла почтовой связи Светлана Лугина.
И снова про валидол. Молодечненские футболисты дважды по ходу игры горели «хорошим малым», но все же Игорь Монич вырвал победу
Футбольный клуб «Молодечно» 24 мая на своем стадионе одержал волевую победу со счетом 3:2 над командой 17-летних парней из Академии Белорусской федерации футбола. Зелено-белые всю игру заставляли волноваться своих болельщиков, дважды проигрывая по ходу игры.
Пытали утюгом. Злоумышленники пытались отобрать у жителя Мядельского района старинную монету
Мядельский районный отдел Следственного комитета расследует уголовное дело о разбое, совершенном группой лиц.