Опубликовано: 08 октября 2013, 18:26
65

Мітрапаліт Кандрусевіч: Касцёл у Касцяневічах на Вілейшчыне – адзін з нямногіх, што не зачыняўся ў савецкі час (ФОТА)

5 кастрычніка касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах святкаваў 250-годдзе. Парафію наведаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў урачыстую імшу.

Край.бай анансаваў гэтую падзею.

Изображение 2

Изображение 3

Даведка. Парафія ў Касцяневічах была заснаваная езуітамі ў 1661 годзе. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1763-м. Калі ў 1773 годзе ордэн езуітаў перастаў дзейнічаць, касцёл быў перададзены дыяцэзіяльнаму духавенству.

Изображение 6

Изображение 5

Изображение 1

Изображение 7

Изображение 10

Пробашч касцяневіцкага касцёла Пётр Пятрага

Изображение 9

Айцец Пётр Пятрага вітае мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Изображение 11

Парафіяне сустракаюць мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Изображение 12

Як піша сайт рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by, у гаміліі, звяртаючыся да вернікаў, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што гэты касцёл з’яўляецца адным са старэйшых у наваколлі і мае багатую гісторыю. «Ён перажыў як часы росквіту Касцёла на нашых землях, так і часы ганенняў. Але Бог так учыніў, што менавіта гэты касцёл, адзін з нямногіх, увесь час быў адкрыты, – адзначыў іерарх. – Гэта было асабліва важным у часы атэістычнага рэжыму, калі менавіта сюды ехалі людзі зблізку і здалёк, каб духоўна адрадзіцца».

«Мы дзякуем Богу і нябеснай апякунцы гэтага касцёла, найсвяцейшай панне Марыі, за гісторыю гэтай святыні, за яе фундатараў і ахвярадаўцаў, за тое, што яна не была зачынена і знішчана, за святароў, якія тут працавалі, і за вернікаў, якія тут маліліся», – дадаў арцыбіскуп, узгадаўшы, у прыватнасці, ксяндза Станіслава Жука, які ў часы ганенняў на веру 37 гадоў «мужна і ахвярна служыў тут Богу і людзям» і «вёў Народ Божы праз выпрабаванні ў новыя часы свабоды веравызнання».

Изображение 4

Изображение 16

Мітрапаліт падзякаваў таксама ўсім душпастырам, якія служылі ў Касцяневічах, і парафіянам за клопат аб духоўным стане вернікаў і за стан святыні.

Мітрапаліт дадаў, што сёння «вельмі часта можна пачуць, што сучасны чалавек слабы і так заняты, што не можа доўга маліцца і кожную нядзелю хадзіць у касцёл». «Але калі на самой справе, то час на малітву мы замянілі на доўгія гадзіны сядзення перад тэлевізарам або ў інтэрнэце. А колькі часу мы прысвячаем размовам па тэлефоне, асабліва мабільным. (…) Як часта мы звяртаемся да розных сектаў, акультыстаў і варажбітоў або верым прадказанням, асабліва аб канцы свету і г.д.? Калі мы сапраўдныя веруючыя, то павінны верыць толькі Богу», — падкрэсліў іерарх.

«Мы, як хрысціяне, павінны жыць так, каб іншыя ў нашым жыцці бачылі прыгажосць і радасць блізкасці Бога і бліжняга, з якім мы павінны дзяліцца любоўю, – звярнуў увагу іерарх. – Мы павінны ўсведамляць, што найбольшай пагрозай для хрысціянства з’яўляецца рэлігійная абыякавасць тых, якія лічаць сябе хрысціянамі, але жывуць як язычнікі».

Па словах мітрапаліта, сімвалічна, што юбілей касцяневіцкай святыні адзначаецца ў Год веры, «бо на працягу 250 гадоў у сценах гэтага касцёла людзі сустракаліся з Хрыстом, з чаго нараджалася вера», а таксама тое, што ён адзначаецца ў літургічны ўспамін святой Фаўстыны Кавальскай, якая «перадала свету заклік Езуса аб набажэнстве да Божай міласэрнасці і распаўсюджвала яго культ». «Гісторыя касцёла ў Касцяневічах – гэта знак Божай міласэрнасці», – адзначыў арцыпастыр.

Изображение 14

Тадэвуш Кандрусевіч выказаў надзею, што ў святыні ў Касцяневічах «і далей будзе абвяшчацца Евангелле, цэлебравацца сакрамэнты, праводзіцца дабрачынная праца і людзі будуць вучыцца чуваць, каб прыбягаць да Божай міласэрнасці».

Изображение 15

Па матэрыялах catholic.by
Фота Валерыя ТРАЦЯКА

Читайте также

Открытие чемпионата мира по городошному спорту пройдет 2 августа в Молодечно
Открытие чемпионата мира по городошному спорту, который пройдет в Молодечно с 1 по 8 августа, состоится 2 августа.
6 ДТП и 1 погибший. С 27 по 31 июля в Молодеxненском районе ГАИ объявила акцию «Пешеход»
С целью предупреждения дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, а также для упреждающего влияния на потенциальных виновников ДТП с 27 по 31 июля Госавтоинспекция Молодечненского РОВД проводит профилактическую акцию «Пешеход».
Что грозит тем, кто не оплатил штраф вовремя, пояснили в ГАИ Молодечно
Госавтоинспекция Молодечненского района призывает автолюбителей вовремя оплачивать штрафы и предупреждает о последствиях неуплаты.