Опубликовано: 02 октября 2013, 12:27
53
Касцёл у Касцяневічах Вілейскага раёна 5 кастрычніка адзначыць 250-годдзе
5 кастрычніка парафія Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Касцяневічах будзе святкаваць юбілей 250-годдзя касцёла.
У 10.00 распачнецца ўрачыстая імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.
У Касцяневічах капліца існавала з 1652 г., парафія існуе з 1661 г., заснавана езуітамі, сучасны касцёл пабудаваны ў 1763 г.
На святкаванне запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Паводле catholic.by