Опубликовано: 08 июля 2013, 18:37
38

Адшукваюцца знаўцы даўняй гульні "Шаўцы" (ФОТА)

Гульня праводзіцца пад музыку любога вальса. Хлопцы становяцца на адно калена ў кола, адзін з іх - майстар, астатнія - падмайстры.

У рэдакцыю Kraj.by зноў звярнуўся Зміцер Сідаровіч, краязнаўца, музыка, лідэр і стваральнік беларускага этна-рок-гурта "Камелот". Нагадаем, што раней ён шукаў мелодыю да песні з-пад Крывічоў Мядзельскага раёна, у выніку чаго высветлілася правільная назва вёскі і прозвішча сваякоў жанчыны, ад якой быў запісаны тэкст фалькларыстамі ў 1945 годзе.

Цяпер Зміцер шукае тых, хто іграў у дзяцінстве ў гульню "Шаўцы". Магчыма, яна была распаўсюджаная ў маладзечанска-вілейскім рэгіёне. Цяпер гэтая гульня ўзнаўляецца, у яе гуляюць сучаснікі, і да свайго апісання гульні музыка далучыў сучасны фотаздымак.

"На здымку - нямецкі варыянт гульні “Шаўцы”, цікавай для нас тым, што яна грунтуецца не на “сялянскім”, а на ярка выражаным “местачкова-рамесніцкім” падмурку, - напісаў у сваім лісце Зміцер. - Гульня праводзіцца пад музыку любога вальса. Хлопцы становяцца на адно калена ў кола, адзін з іх - майстар, астатнія - падмайстры. Майстар імітуе рухі шавецкай прафесіі, падмайстры паўтараюць гэтыя рухі за майстрам. Дзяўчаты, якіх на адну меней, чым хлопцаў, у гэты час кружацца ў вальсе вакол майстра і падмайстраў. У нечаканы момант майстар б’е кулаком па зямлі, хлопцы ўскокваюць, хапаюць дзяўчат і танцуюць з імі. Той, каму не хапіла дзяўчыны, становіцца майстрам і, не даючы бавіць час, камандуе хлопцам зноў працаваць. Усё паўтараецца зноў.

Апісанне і фотаздымак гульні прыводзяцца як адпраўная кропка для разваг і летніх краязнаўчых пошукаў. Пытанне краязнаўцам такое. Вядома, што нейкая гульня з назвай “Шаўцы” бытавала ў вілейска-маладзечанскім рэгіёне. Ці рэальна знайсці сталага чалавека, хто б памятаў мясцовы, местачкова-рамесніцкі або іншы, варыянт гульні “Шаўцы”? Дзякуй".

Вольга РУДНІЦКАЯ са слоў Зміцера СІДАРОВІЧА



Читайте также

Коллектив УКСа Воложинского района возглавила Юлия Бернацкая
Бернацкая Юлия Ивановна, 1990 года рождения. До этого назначения трудилась ведущим экономистом этого же предприятия.
В Сморгонском районе мужчину, который тратил пенсию на спиртное, ограничили в дееспособности
По инициативе прокуратуры Сморгонского района в открытом выездном судебном заседании в помещении Синьковского сельского исполнительного комитета рассмотрено гражданское дело по иску прокурора района о признании гражданина ограниченно дееспособным.