Опубликовано: 18 ноября 2016, 15:15
73

У Залессі Смаргонскага раёна можна будзе пазнаёміцца з экспанатамі Крэўскага і Гальшанскага замкаў

19 лістапада ў музеі-сядзібе М.-К. Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна адбудзецца прэзентацыя выставы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стагоддзяў па матэрыялах археалагічных даследаванняў”.

Як распавяла парталу Край.бай экскурсавод музея-сядзібы Наталля Чудакоўская, на гэтай выставе будуць прадстаўленыя прадметы быту, зброі, будаўнічых матэрыялаў з Гродзенскага, Лідскага, Крэўскага, Навагрудскага, Мірскага, Гальшанскага, Любчанскага, Геранёнскага і іншых замкаў.

Таксама ў наведвальнікаў выставы будзе магчымасць пазнаёміцца не толькі з гісторыяй, але і з чарцяжамі і макетамі замкаў.

Выстава “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стагоддзяў па матэрыялах археалагічных даследаванняў” будзе адкрыта да 28 снежня. Прэзентацыя – 19 лістапада. Пачатак – у 12.00. Уваход вольны.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Читайте также

Из незапертой машины молодечненца украли ноутбук и автосканер
В Молодечненский РОВД обратился автовладелец с заявлением о краже: из его машины пропали сумка с ноутбуком и автосканер.
«Если в чемпионате займем восьмое место, это будет хорошо». ФК «Молодечно» провел дома первый матч в ранге команды элитного дивизиона
Футбольный клуб «Молодечно» 8 февраля на искусственной поляне футбольной спортшколы сыграл товарищеский матч со «Слуцком». Зелено-белые атаковали весь второй тайм, но проиграли 0:2. Посмотреть игру пришли те, кому команда города солнца по-настоящему небезразлична.
Что происходит за новым ограждением по улице Великий Гостинец в Молодечно?
В понедельник, 10 февраля, заглянули за ограждение, расположенное вдоль проезжей части по улице Великий Гостинец в Молодечно.