Опубликовано: 20 ноября 2015, 13:46
34

Храмы ў Міхневічах і Кеўлах на Смаргоншчыне могуць унесці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны

Смаргонскі край багаты разнастайнымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны. Дзеля іх захавання і далейшай папулярызацыі прынята рэгіянальная праграма “Спадчына” на 2011-2015 гг.

Пра ход яе выканання і развіццё сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ражава. Інтэрв'ю размешчана на сайце газеты "Светлы шлях" 20 лістапада.

– Таццяна Мар’янаўна, якія асноўныя кірункі дзейнасці прадугледжаны ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і колькі наогул помнікаў даўніны наш раён сёння мае?

– У нашым раёне налічваецца трыццаць матэрыяльных нерухомых помнікаў, якія занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Яшчэ ёсць сорак так званых аб’ектаў без катэгорыі, якія ўваходзяць у склад комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці, прадугледжанымі рэгіянальнай праграмай “Спадчына”, былі і застаюцца ўлік, кантроль за станам і папулярызацыя аб’ектаў, якія прадстаўляюць сабой значны інтарэс для айчыннай гісторыі і гісторыі культуры. Не прыпыняецца працэс выяўлення новых гісторыка-культурных помнікаў, якія ўзбагачаюць нашу духоўную спадчыну.

У межах выканання мерапрыемстваў праграмы і патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” штогод праводзіцца маніторынг стану і выкарыстання помнікаў архітэктуры раёна. Выкананы шэраг мерапрыемстваў па захаванні аб’ектаў, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны, на ўсе 30 матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці аформлены ўліковыя дакументы, ахоўныя абавязацельствы, устаноўлены ахоўныя шыльды, зробленыя ў адпаведнасці з узорам, зацвер-джаным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

– Праекты ахоўных зон якіх помнікаў зацверджаны?

– Гэта праекты наступных гісторыка-культурных каштоўнасцяў: музей-сядзіба Францішка Багушэвіча ў Кушлянах, касцёл Святой Троіцы і былая сядзіба ХVII стагоддзя ў Жодзішках, фрагменты замка ў Крэве, брацкая магіла на вул. Савецкай, ансамбль былога палаца Агінскіх у Залессі.

– Наколькі мне вядома, перыядычна ўзнікалі пытанні са стварэннем праектаў ахоўнай зоны асобных культавых устаноў нашага раёна. Ці вырашылася гэта праблема і якім чынам?

– Асаблівай праблемы сёння няма. Ёсць прамаруджванні з боку выканаўцаў праектаў. Вядуцца праектныя работы па храму Святога апостала Тадэвуша ў Вішневе і па царкве Аляксандра Неўскага ў Крэве. Праекты зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці “Касцёл Святога Міхаіла Архангела” ў Смаргоні і касцёла ў Нястанішках распрацаваны і накіраваны на зацвярджэнне ў міністэрства культуры.

Пакуль немагчыма распрацаваць праекты ахоўных зон гісторыка-культурных помнікаў касцёлаў у Данюшаве і Войстаме.

– А як вырашаецца пытанне з аднаўленнем, рэстаўрацыяй і папулярызацыяй іншых рарытэтаў нашага краю?

– У межах выканання дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы здзейснена рэстаўрацыя сядзібы М.К. Агінскага ў аграгарадку Залессе, дзе да юбілею знакамітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча адчынілася пастаянная музейная экспазіцыя. Смаргонскім райвыканкамам сумесна з дырэкцыяй Тракайскага нацыянальнага парку ў Літве ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва — Беларусь” рэалізаваны праект “Выкарыстанне гістарычных сядзіб і іх адаптацыя да сучасных умоў”, за сродкі якога адрамантавана канцэртная зала палаца, набыты музычны інструмент.

Выкананы комплекс навукова-даследчых работ па кансервацыі і рэстаўрацыі фрагментаў замка ХІV стагоддзя ў Крэве. Падрыхтаваны архітэктурны праект яго кансервацыі з частковай рэстаўрацыяй. Праект разбіты на дзве чаргі і пяць пускавых комплексаў.

Папулярызацыя смаргонскіх матэрыяльных і духоўных помнікаў ажыццяўляецца рознымі шляхамі, якія можна лічыць традыцыйнымі. У адпаведнасці з патрабаваннямі часу актуальная інфармацыя змешчана на сайтах райвыканкама і Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея. Сумесна з музеем выпускаюцца друкаваныя буклеты з цыкла “Гістарычныя каштоўнасці Смаргоншчыны”. Ладзяцца шматлікія мерапрыемствы на значных гісторыка-культурных аб’ектах: канферэнцыі, канцэрты і фэсты на сядзібе Агінскага, святочныя імпрэзы “Пад знакам Лялівы” ў аграгарадку Крэва.

– Вышэй Вы казалі, што пошукавая работа па выяўленні новых помнікаў даўніны працягваецца, удакладняецца спіс каштоўнасцей. Якія новыя аб’екты ці іх фрагменты могуць узбагаціць скарбонку нашай гісторыка-духоўнай спадчыны?

– Супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі накіравалі ў Міністэрства культуры матэрыялы для ўнясення ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны некаторых помнікаў. Сярод іх Пакроўская царква ў Міхневічах, царква ў Кеўлах, капліцы ў Выгалянентах і Алянцы. Праводзіцца работа па ўдакладненні спісу. Рашэннем навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве культуры выключаны з пераліку асобныя аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны. Напрыклад, адзін помнік знішчаны яшчэ ў 70-я гады, а другі на самой справе адносіцца да Ашмянскага раёна.

Паводле сайта газеты "Светлы шлях"

Читайте также

Золотыми стали парни, которым за 40. Молодечненские ветераны привезли из Борисова Кубок Минской области по мини-футболу
Ветераны молодечненского футбола старше 40 лет в Борисове 8-9 февраля разыграли Кубок Минской области по мини-футболу с Борисовом, Солигорском, Дзержинском и Слуцком. Наши стали лучшими благодаря тому, что забили на один гол больше Слуцку, чем солигорские футболисты.
Молодечно меньше Борисова, а пионеры всегда помогают родителям. Пообщались с участниками «Большой молодежной игры»
В Молодечно стартовал областной этап интеллектуально-развлекательного мероприятия «Большая октябрятская/пионерская/молодежная игра». Участники приехали из всех районных центров Минской области. Все они представители общественных объединений БРПО и БРСМ.
«Гастролеров» из Мядельского района вычислили по отпечаткам пальцев
В течение зимы в нескольких районах Минской и Витебской областей произошла серия краж из частных домов. Все случаи имели схожие обстоятельства: преступники проникали в дома, которые не использовались хозяевами в зимний период. Злоумышленники забирали с собой ценные вещи, а иногда позволяли себе воспользоваться предметами быта и принять пищу прямо на месте преступления.