Опубликовано: 14 октября 2014, 22:00
160

Вёска Паланэчка ў Баранавіцкім раёне натхняла таленавітага кампазітара з роду Радзівілаў (ВІДЭА)

Гэтая сёння правінцыйная вёска калісьці была мястэчкам, бачыла войны і паўстанні, паразы і перамогі, моц веры і яднання людзей.

Паланэчка – унікальнае месца, у якім пабудаваны ў часы Вітаўта касцёл з той пары ніколі не зачыняўся і не пераходзіў да іншых канфесій! Ці шмат дзе ў Беларусі могуць гэтым пахваліцца?

Яна натхняла таленавітага кампазітара з роду Радзівілаў, а цяпер Паланэчкай натхніўся і запрашае ў падарожжа праект “Край|BY”. Глядзім і вандруем разам!

Партал Край.бай з'яўляецца інфармацыйным партнёрам праекта.

Даведка: “Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Усе відэа, у тым ліку першы сезон, можна паглядзець ТУТ.

Kraj.by

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.