Опубликовано: 16 октября 2015, 12:25
38

Вучаніца Міраславы Дамашыц з Маладзечна: Яна вучыла нас сябраваць і быць справядлівымі (ФОТА)

1 верасня 2000 года. На пляцоўцы каля 10-й гімназіі горада Маладзечна хвалюецца амаль сотня выпускнікоў дзіцячых садкоў з вялізнымі прыгожымі букетамі ў маленькіх руках. Будучыя першакласнікі ціснуцца да бацькоў, бабуль і дзядуль, якія прыйшлі падтрымаць іх у гэты святочны дзень.

Я таксама хвалююся, бо не ведаю, што мяне чакае, не ведаю, што будзе за настаўніца, якую трэба слухацца, якая навучыць чытаць і пісаць, лічыць і яшчэ многаму-многаму.

Пасля ўрачыстай лінейкі нас адпраўляюць па класах, і ўжо там мы пазнаёміліся з усмешлівай жанчынай сярэдніх гадоў – Міраславай Пятроўнай Дамашыц. Настаўніца не толькі вучыла нас школьным прадметам, яна вучыла нас любіць родную мову, сябраваць, прабачаць, быць справядлівымі.

Кожную раніцу перад пачаткам заняткаў мы садзіліся на каляровы мяккі дыван, разасланы каля дошкі, і, пачынаючы з настаўніцы, клалі свае далоні на далонь суседа, віталіся, расказвалі, што цікавага адбылося ў пазашкольным жыцці, абавязкова казалі добрыя словы паплечніку. Так па ланцужку дзеці грэлі сваім цяплом і словамі далоні сяброў.

Міраслава Пятроўна Дамашыц

Міраслава Пятроўна Дамашыц

Канечне, здаралася Міраславе Пятроўне ўшчуваць нас, прывучаць да дысцыпліны. У канцы класа для гэтай мэты настаўніца з дапамогай бацькоў змайстравала з картону кабінку, у якой адчыняліся дзверы. Непаслухмяныя дзеці разважалі над сваімі паводзінамі ў гэтым месцы, вінаваціліся, а пасля, пацішэлыя ад адзіноты, выходзілі і стараліся больш не шкодзіць.

На працягу ўсёй пачатковай школы па падказцы Міраславы Пятроўны мы віншавалі адзін аднаго з народзінамі, ствараючы паштоўкі сваімі рукамі. Кожны маленькі вучань маляваў для імянінніка, на адваротным боку пісаў пажаданні і падпісваў. Потым настаўніца падшывала нашы работы ў альбом, для якога рабіла прыгожую яркую вокладку з віншавальнымі словамі, нумарам класа і годам. Такую падшыўку, у якой абавязкова была паштоўка і ад Міраславы Пятроўны, разам з добрымі словамі атрымоўваў кожны імяніннік нашага класа. Калі становіцца маркотна і сумна на душы, я вымаю з шафы святочныя альбомы, гартаю малюнкі, зробленыя нясмелымі і няўпэўненнымі дзіцячымі рукамі, чытаю смешныя пажаданні з граматычнымі памылкамі, і адразу становіцца весела, успамінаецца цікавае школьнае жыццё.

Праца настаўніцы пачатковых класаў нялёгкая, трэба ведаць і ўмець данесці да іншага не адзін, а мноства прадметаў: мова, літаратура, матэматыка, гісторыя, грамадазнаўства, біялогія, нават фізкультура, маляванне і інш. Ад першай настаўніцы залежыць паспяховасць вучня ў сярэдняй і старэйшай школе, але, акрамя навучання, педагог выхоўвае, закладае асновы маралі і жыццёвых каштоўнасцей.

Наш клас пасля сканчэння пачатковай школы не забыўся на любімую настаўніцу, мы віншавалі яе са святамі, збіраліся, каб разам уручыць букет і сказаць вялікі дзякуй за цярпенне і дабрыню. Трэба адзначыць, што Міраслава Пятроўна да гэтага часу не пакінула сваю важную, адказную і далікатную справу – яна і цяпер працуе ў пачатковай школе гімназіі №10.

Алеся УШАКОВА, 21 год

О конкурсе «Мой учитель»

Конкурс фотографий «Мой учитель» проводит портал Край.бай. Пятерых победителей конкурса ждут призы от наших спонсоров: соковыжималка от торгово-административного центра «Модуль», подарочное издание книги Юрия Качука «Моц смаку: Беларуская кухня» от интернет-магазина setka.xyz.by ООО «Компания ИТЦ», подарочный сертификат на посещение фитнес-центра «Оса» от торгового центра «Тройка», сертификат номиналом в 1 млн рублей на продукцию магазина Serge и набор посуды от магазина «Гарден».

Подробнее об условиях и призах можно прочитать ЗДЕСЬ.

Партнеры конкурса

- торгово-административный центр «Модуль» – Молодечно, улица Великий Гостинец, 143Б. Открыт по будням с 10.00 до 19.00, по выходным и праздничным дням с 10.00 до 17.00.

ЧУП «Торгово-административный центр Модуль»
УНП 690320829

- интернет-магазин setka.xyz.by ООО «Компания ИТЦ». Товары интернет-магазина также можно купить в магазине-складе на ул. Шаранговича, 55 в Молодечно. Или в Минске на ул. Масюковщина, 2а (сразу около МКАД со стороны Молодечно).

ООО «Компания ИТЦ»
УНП 101138948

- фирменный магазин SERGE в Молодечно. Ул. Будавников (Строителей), 15а (здание «Дома быта»).

ИП Павлюкевич Н.Р.
УНН 691296372

- магазин «Гарден», расположенный в торговом центре по ул. Янки Купалы, 130. Время работы: с 10.00 до 19.00. Без обеда и выходных.

ИП Исаков Д.А.
УНП 691500798

- торговый центр «Тройка» – крупнейший в регионе торгово-развлекательный комплекс. Молодечно, ул. В. Гостинец, 143.

ЧТУП «Триоцентр»
УНП 691288914

- Детский Центр культуры «Росток» в Молодечно, ул. К. Буйло, 1.

Все конкурные работы можно посмотреть в специальной рубрике портала Край.бай.

Kraj.by



Читайте также

Водоемы Вилейского района вышли из берегов. Есть ли опасность для жителей региона
В тематических рыбацких чатах и среди вилейчан активно обсуждается повышение уровня воды и разливы водоемов в районе. В частности, на акваториях Вилейского водохранилища и реках региона.
Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.