Опубликовано: 19 июня 2012, 16:59
68

Цымбалы з гітарай гучалі ў першы дзень “Браслаўскіх зарніц” (ФОТА)

Святкаванне фестывалю пачалося 15 чэрвеня дзіцячым пленэрам “Падарожжа па сцяжынках творчасці з Чарунем Браслаўскім”, які адбыўся на гарадскім стадыёне.

Як адзначыла Краю начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ірына Мацук, нягледзячы на тое, што мерапрыемства святкуецца ўжо ў 45-ы раз, заўсёды арганізатары фестывалю стараюцца знайсці і паказаць штосьці новае і цікавае.

Асноўнае мерапрыемства дня адбылося ў дзіцячай школе мастацтваў, дзе прайшла творчая лабараторыя “Этнамузычная скарбонка Бацькаўшчыны”. Тут госці праглядалі відэаматэрыялы і абмяркоўвалі красавіцкі міжнародны этнамузычны лагер. Удзельнікі лагера - госці з Літвы, Латвіі і Беларусі - на працягу тыдня жылі і абменьваліся вопытам грання на народных інструментах, а потым зладзілі выніковы канцэрт.

Изображение 1

Затым выкладчыкі школы і навучэнцы паспрабавалі невялікім канцэртам злучыць у гучанні цымбалы з эстраднай фанаграмай, таксама гучалі цымбалы ў спалучэнні з гітарай, затым з фартэпіяна, а пасля з акардэонам. Калі меркаваць па апладысментах, гасцям гэты сінтэз спадабаўся.

Изображение 2

На жаль, надвор’е ў другой палове дня сапсавалася, і арганізатары свята вымушаныя былі ўнесці пэўныя змены. На гарадскім стадыёне адмянілі спартыўна-забаўляльную праграму “В Браславе жить – со спортом дружить” і шэраг футбольных гульняў мясцовых камандаў. Таксама не адбыліся святкаванні, зладжаныя раённым Домам культуры, якія павінны былі прайсці на адкрытых сцэнічных пляцоўках горада. Суцяшэннем для гасцей у неспрыяльнае надвор’е стала начная фолькдыскатэка “Патанчым разам з Яўгенам”, якой і завяршыўся першы дзень фестывалю.

Изображение 3

Больш фота можна паглядзець ТУТ.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ



Читайте также

«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.