Опубликовано: 05 декабря 2012, 22:24
47

Солы – мястэчка на Смаргоншчыне, ля якога адбылася найбуйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі (ВІДЭА)

Калі выпраўляецеся ў шлях з Мінска ў кірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63.

У самым цэнтры Беларускай Віленшчыны вам патрапіцца ўнікальнае месца… Солы – беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырасталі касцёлы, а сінагога пераўтварылася ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася найбуйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі.

Але Солы – не толькі месца Касцюшкі. Гэта і казачнае хараство касцёла Маці Божай Ружанцовай, і роспісы Пётры Сергіевіча, і безліч іншых цікавостак і таямніц.

Пра ўсё гэта ў фільме “Солы” – першым у новым праекце культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – у рэжыме тач-скрын расказваюць Павал Харланчук і вірус беларушчыны, які завёўся ў камп’ютары ТА “Пан-студыя”.

Край.бай анансаваў гэты праект.

Кожную сераду новыя таямніцы, факты і гісторыі чакаюць наведнікаў парталаў Budzma.org і Kraj.by.



Читайте также

Россияне снабжали белорусов опасной продукцией и «золотым» маслом из Молодечно, которое не производят
В Минске задержана крупная партия контрафактной продукции. Продукты сомнительного качества продавали в оживленных местах столицы и области, включая масло с адресом предприятия в Молодечно. Но такого, выяснилось, нет.
Популярное подсолнечное масло из России запретили продавать в Беларуси
Госстандарт пояснил, какое масло брать не стоит.