Опубликовано: 03 декабря 2012, 20:41
95

Культурная кампанія "Будзьма беларусамі!" разам з парталам Kraj.by пачынаюць новы праект пад назвай "Край BY" (ВІДЭА)

Вандраваць, не выходзячы з дому? Апынуцца ў самым віры вялікай еўрапейскай гісторыі, не адрываючыся ад утульнай канапы? Гэта магчыма!

Край Усходу? Край Захаду? Наш КРАЙ! Край BY!

“Край.by” – новы мультымедыйны праект культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

“Край.by” – гэта вандроўкі ў невядомае і таямнічае, выключнае і выбітнае, недасяжнае і роднае.

Ад 5 снежня кожную сераду наведнікаў парталаў Budzma.org і Kraj.by чакае серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра мясціны краіны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Кожная новая серыя – новае месца, таямніцы, гісторыі, інтрыгі і яскравыя факты, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Запрашаем вас у цудоўныя вандроўкі не толькі ў адлегласці, але і ў часе. Самыя абазнаныя і абаяльныя экскурсаводы “Край.by” не толькі любяць Беларусь з яе таямніцамі, але і дзеляцца гэтымі таямніцамі з гледачом. Цікава? Тады паехалі!

Читайте также

В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.