Опубликовано: 28 августа 2014, 10:34
91

Шматэтнічнае мястэчка Відзы на Браслаўшчыне – падарожжа на самы край Беларусі (ВІДЭА)

Сёння тут дзейнічае касцёл, праваслаўная царква, мураваная стараверская малельня і мячэць беларускіх татараў. А даўней існавалі пратэстанскі збор і некалькі іўдзейскіх малітоўных дамоў.

У мястэчка, так багатае на этнічныя рэлігійныя супольнасці, “Край|BY” яшчэ не зарульваў!

Даведка: “Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Усе відэа, у тым ліку першы сезон, можна паглядзець ТУТ.

Партал Край.бай з'яўляецца інфармацыйным партнёрам праекта.


Kraj.by

Читайте также

Что грозит тем, кто не оплатил штраф вовремя, пояснили в ГАИ Молодечно
Госавтоинспекция Молодечненского района призывает автолюбителей вовремя оплачивать штрафы и предупреждает о последствиях неуплаты.
Открытие чемпионата мира по городошному спорту пройдет 2 августа в Молодечно
Открытие чемпионата мира по городошному спорту, который пройдет в Молодечно с 1 по 8 августа, состоится 2 августа.
6 ДТП и 1 погибший. С 27 по 31 июля в Молодеxненском районе ГАИ объявила акцию «Пешеход»
С целью предупреждения дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов, а также для упреждающего влияния на потенциальных виновников ДТП с 27 по 31 июля Госавтоинспекция Молодечненского РОВД проводит профилактическую акцию «Пешеход».