Опубликовано: 10 июля 2013, 12:46
110

ФОТА- і ВІДЭАРЭПАРТАЖ: Кардынал Жан-Луі Таран у Будславе звярнуўся са словам да моладзі

5 ліпеня да моладзі, прысутнай на юбілейных урачыстасцях у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе Мядзельскага раёна, звярнуўся спецыяльны легат Святога Айца Францішка кардынал Жан-Луі Таран.

Кардынал прамовіў сваё слова перад Імшой з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Перад гэтым кардынал наведаў будслаўскую святыню, дзе маліўся перад цудатворным абразом Маці Божай, паведамляе catholic.by.

Легата Папы прывіталі прадстаўнікі беларускай моладзі, паабяцаўшы малітоўную падтрымку ва ўсіх яго пачынаннях.

Затым да прысутных прамовіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх прывітаў пілігрымаў з розных дыяцэзій.

- Дарагія юнакі і дзяўчаты, я вельмі рады быць сёння з вамі, - з такімі словамі звярнуўся да маладых беларускіх католікаў кардынал Жан-Луі Таран. - Я вельмі рады вітаць вас напрыканцы вашай пілігрымкі, таму што вы - будучыня гэтай краіны (…), вы не баіцеся паказваць, што вы - католікі, - адзначыў легат, дадаўшы, што перадасць моладзі падарунак ад Папы - яго благаслаўленне.

Пасланнік Святога Айца даў моладзі «просты рэцэпт» для малітвы - «пяць хвілін для Бога»:

- Пакіньце на працягу вашага дня пяць хвілін для Бога, з Евангеллем у руках. У цішыні, без радыё, без тэлевізара паразмаўляйце з Богам, кажыце Яму «Ты», чытайце па некалькі сказаў з Евангелля, і вы ўбачыце: праз пэўны час вам спатрэбіцца больш за пяць хвілін. У вас узнікне пытанне: «Што Езус гэтым сваім словам хоча мне сёння сказаць?».

Кардынал заклікаў маладых католікаў ісці зноў туды, дзе яны жывуць, і сваімі паводзінамі абвяшчаць Езуса Хрыста.

Затым легат Папы ўдзяліў прысутным благаслаўленне.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Больш фота можна паглядзець ТУТ.
Пра фэст у Будславе падрабязна - ТУТ.

Па матэрыялах catholic.by
Фота і відэа Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА, Кraj.by



Читайте также

Как будут работать поликлиники и больницы во время майских праздников
Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в мае.
Прокуратура Витебской области обнаружила нарушения, связанные с убоем крупного рогатого скота
Органы прокуратуры Витебской области проверили соблюдение ветеринарно-санитарных правил, регламентирующих убой сельскохозяйственных животных филиалами Витебского облпотребобщества в Браславском, Верхнедвинском, Докшицком, Лепельском, Сенненском и Ушачском районах.