Опубликовано: 26 октября 2015, 12:45
97

Алена Астроўская пра сваю першую настаўніцу Ганну Асіповіч: Мы вучылiся ў яе цярпенню, добразычлiвасцi і сумленнасці

Нездарма кажуць: “Ёсць педагогi, а ёсць настаўнiкi”. Педагог – гэта прафесiя, а вось настаўнiк – прызванне… Як жа нам усiм пашанцавала, хто ў 1991 годзе прыйшоў у 1-ы клас Маладзечанскай беларускай гiмназii (зараз гэта гiмназiя №10 г. Маладзечна) да сапраўднай настаўнiцы Ганны Iванаўны Асiповiч!

Тады ў жыццi кожнага вучня нашага класа з’явiлася другая матуля. Кожную ранiцу Ганна Iванаўна сустракала сваiх вучняў у светлым утульным класе, дзе прывiвала нам любоў да чытання i роднай мовы (мы вучылiся ў беларускамоўным класе). Колькi год прайшло з таго часу, а я па сённяшнi дзень добра памятаю яе пяцёркi, выведзеныя iдэальным почыркам, зорачкi-штампы на вокладцы сшыткаў за пяць пяцёрак запар, чароўныя ўрокi прыродазнаўства з завешанымi шторамi i дыяфiльмамi. А якiмi незабыўнымi былi святы-канцэрты з салодкiмi сталамi i сапраўднымi самаварамi, вясёлыя паездкi на цягнiку i паходы пры любым надвор'i!

Ганна Iванаўна Асiповiч, 1969 г.

Изображение 1

Ганна Iванаўна заўсёды сачыла, каб у нас ва ўсiм быў парадак: у вопратцы, абутку, прычосцы, сшытках, ранцах i, безумоўна, у галаве. Мы вучылiся ў яе бясконцаму цярпенню (таму што не ўсё атрымлiваецца з першага разу), добразычлiвасцi (таму што да iншых трэба адносiцца так, як ты б хацеў, каб адносiлiся да цябе), быць уважлiвымi адзiн да аднаго (гэта самае простае, што ты можаш зрабiць дзеля iншага), сумленнасцi (таму што гэта галоўнае)…

4 "Б" клас Маладзечанскай беларускай гiмназii, 1994 г. Класны кіраўнік Ганна Iванаўна Асiповiч

Изображение 2

Зараз наша настаўнiца знаходзiцца на заслужаным адпачынку. Менавiта яна прывiла мне любоў да прафесii настаўнiка (а таксама любоў да чырвонага колера). Зараз я, як i мая першая настаўнiца, працую у той жа гiмназii таксама настаўнiцай пачатковых класаў. Дзякуй ёй за ўсё!

Алена АСТРОЎСКАЯ, 31 год

О конкурсе «Мой учитель»

Конкурс фотографий «Мой учитель» проводит портал Край.бай. Пятерых победителей конкурса ждут призы от наших спонсоров: соковыжималка от торгово-административного центра «Модуль», подарочное издание книги Юрия Качука «Моц смаку: Беларуская кухня» от интернет-магазина setka.xyz.by ООО «Компания ИТЦ», подарочный сертификат на посещение фитнес-центра «Оса» от торгового центра «Тройка», сертификат номиналом в 1 млн рублей на продукцию магазина Serge и набор посуды от магазина «Гарден».

Подробнее об условиях и призах можно прочитать ЗДЕСЬ.

Kraj.by

Читайте также

В Молодечненском районе опасные участки на закруглении дорог подсыпали
В ДРСУ №195 сообщили о подсыпке опасных участков дорог. Проехали, убедились, что все в порядке.
ДТП с участием трех автомобилей произошло в Молодечно
Утром 6 декабря на улице Виленской в ДТП пострадали три автомобиля.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.