Опубликовано: 20 мая 2016, 13:41
46

Калектывы з Латвіі і Венесуэлы выступяць на «Браслаўскіх зарніцах» (праграма)

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» распачнецца 28 мая з абласнога агляду-конкурсу вакальна-харавых калектываў.

Пра гэта Край.бай паведаміла мастацкі кіраўнік Браслаўскага раённага цэнтра культуры Алена Зубко.

«У гэтым годзе, – адзначыла Алена, – агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў зменіць сваю прапіску. Артысты выступяць у памяшканні цэнтра культуры. У гэты ж час будзе праходзіць і абласны конкурс беларускіх народных танцаў, месцам правядзення якога стане пляцоўка «Брукоўка» (там, дзе знаходзіцца «Дарога жаданняў»).

Затым у лесапарку «Леснічоўка» адбудзецца ўрачыстае адкрыцце «Браслаўскіх зарніц». Скончыцца першы дзень свята начной дыскатэкай у Раённым цэнтры культуры.

Другі дзень свята пачнецца на гарадской плошчы з тэатралізаванага прадстаўлення «Культурнымі крокамі па роднай зямлі». Пасля гэтага барабаншчыцы, духавы аркестр і іншыя ўдзельнікі ўрачыстасці пройдуць ад гарадской плошчы да лесапарку «Леснічоўка». Там адбудзецца гала-канцэрт з удзелам творчых калектываў Віцебскай вобласці і краін-удзельніц свята. Па словах Алены Зубко, у гэтым годзе да творчых калектываў з Расіі, Латвіі і Літвы далучацца выканаўцы з Венесуэлы і Польшчы.

Акрамя гэтага на другі дзень свята пачне сваю працу падвор'е «Браслаўскі фальварак», удзел у якім прымуць прадстаўнікі з розных сельсаветаў і аграсядзіб раёна.

Завершыцца другі дзень «Браслаўскіх зарніц» канцэртам беларускага выканаўцы Сашы Нэма.

Таксама на працягу Міжнароднага свята традыцыйнай культуры будуць працаваць выставы-продажы і дэгустацыя вырабаў прадпрыемстваў Браслаўскага раёна, выставы народнай творчасці, атракцыёны для дарослых і дзяцей, пройдзе конкурс «Браслаўская юшка» сярод арганізацый і ўстаноў раёна.

Праграма Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы»

28 мая (субота)

12.30 – абласны агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў «Браслаўская харавая асамблея», раённы цэнтр культуры;

12.30 – абласны конкурс беларускіх народных танцаў, пляцоўка «Брукоўка»;

16.00 – урачыстае адкрыццё Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», лесапарк «Леснічоўка»;

21.00-03.00 – начная дыскатэка «Фольк-суполка», раённы цэнтр культуры;

29 мая (нядзеля)

12.20 – тэатралізаванае прадстаўленне «Культурнымі крокамі па роднай зямлі», гарадская плошча;

12.30 – урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята ад гарадской плошчы да лесапарку «Леснічоўка»;

13.00 – урачыстае адкрыццё гала-канцэрта, лесапарк «Леснічоўка»;

13.30 – гала-канцэрт з удзелам творчых калектываў Віцебскай вобласці, Венесуэлы, Латвіі, Літвы, Расіі і Польшчы;

14.00 – прэзентацыя падвор'я «Браслаўскі фальварак» з удзелам Сельскіх саветаў і аграсядзіб раёна;

15.00 – афіцыйнае закрыццё свята;

15.30 – канцэрт беларускага выканаўцы Сашы Нэма.

Изображение 1

Як праходзяць такія святы ў Браславе, можна паглядзець ТУТ. Усе навіны пра «Браслаўскія зарніцы» – ТУТ.

Марына ЖАКАЎКА
Праграма свята прадастаўлена Край.бай Аленай ЗУБКО



Читайте также

Дача горела из-за неисправной печи в Браславском районе
В садоводческом товариществе возле деревни Струстно Браславского района ночью 27 апреля загорелась дача. Пожар повредил крышу и стены.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.