Опубликовано: 01 августа 2017, 12:11
32

Як прайшло свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета – 2017»

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», якое традыцыйна адбываецца на Маладзечаншчыне, сабрала прыхільнікаў творчасці Максіма Багдановіча 30 ліпеня.

Партал kraj.by анансаваў гэтую падзею.

Сёлета прайшло 100 год з дня смерці класіка беларускай літаратуры, які два летнія месяцы ў 1911 годзе правеў менавіта ў Ракуцёўшчыне. Сёлета на свяце прысутнічалі не толькі госці з Маладзечна і Мінску, але і з Латвіі і Санкт-Пецярбурга.

Імпрэза праходзіла ў самім фальварку, а ля крынічкі Максіма Багдановіча гасцей сустракалі траўніцы, якія загадвалі загадкі і зычылі ўсім здароўя на цэлы год.

Изображение 5

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 14

Изображение 7

Кожны ахвотны мог знайсці сабе занятак па душы: паўдзельнічаць у майстар-класах, бясплатна наведаць сядзібу фальварка шляхціца Вацлава Лычкоўскага, паслухаць паэтаў і вакалістаў, паўдзельнічаць у гульнявых праграмах, зрабіць фота ў фотазонах, набыць сувеніры беларускіх майстроў.

Изображение 4

Изображение 13

Изображение 11

Изображение 2

Намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алеся Лукоўская і дудар Сяргей Ярук

Изображение 3

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фотаздымкі аўтара



Читайте также

В Молодечно бухгалтер предприятия похитила свыше 12 тысяч рублей
Молодечненским районным отделом Следственного комитета раскрыты подробности расследования уголовного дела о хищении путем злоупотребления служебными полномочиями в крупном размере.
Ювелирный бренд «Царское Золото» поздравляет с наступающим Рождеством и Новым 2024 годом!
Встречайте 2024 год с верой в лучшее, не откладывайте свои заветные мечты на потом и осуществляйте желания близких! Празднуйте жизнь и каждое ее мгновение!