Сын гісторыка з Маладзечна Міколы Ермаловіча Вячаслаў памёр 7 красавіка
Нядаўна ён перанёс аперацыю на жоўцевым пузыры. Акрамя таго, у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Пра гэта Край.бай паведамілі сябры сям’і Ермаловіч Ларыса Сысун і Валянцін Цішко.
Алена і Вячаслаў Ермаловічы жылі ў Маладзечне. Не так даўно Вячаслаў перанёс аперацыю на жоўцевым пузыры. Апошнія дні знаходзіўся ў хоспісе ў Ільі Вілейскага раёна. Сястра штодня наведвала яго. Вячаслаў памёр на Благавешчанне, 7 красавіка, а 9.30. Яму было 58 гадоў.
Дата пахавання пакуль што дакладна невядомая.
Пра гісторыка Міколу Ермаловіча можна пачытаць ТУТ.
Святлана ЦІШКО