Опубликовано:
37

29 красавіка споўніўся 91 год з дня нараджэння Міколы Ермаловіча (відэа)

Кнігі і артыкулы гэтага адданага праўдзе гісторыка, апублікаваныя ў апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя, сталі адкрыццём старажытнай Беларусі.

Мікола Ермаловіч нарадзіўся ў вёсцы Малыя Навасёлкі цяперашняга Дзяржынскага раёна. Скончыў мясцовую школу, потым – Мінскі педагагічны інстытут, паведамляе tut.by.

Кіначасопіс «Браты Ермаловічы», 1993 г., рэжысер У. Кавалеў, аператар У. Цырткоў; кінастудыя «Беларусьфільм»

Працаваў загадчыкам Шаркаўшчынскага раённага педагагічнага кабінета, настаўнікам у Мардовіі, інспектарам Суражскага раённага аддзела народнай асветы, завучам у Дзяржынску. У 1948-1955 гадах – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, наступныя два гады – загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У выніку практычна поўнай адсутнасці зроку (-27) выйшаў на пенсію.

Больш чым чатыры дзесяцігоддзі, з 1957-га па 2000-ы, Мікола Ермаловіч даследаваў і вывучаў старажытныя беларускія летапісы, творы, іншыя гістарычныя крыніцы. Вынікам гэтага сталі яго асабістыя кнігі: "Дарагое беларусам імя" (1970 г), "Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды" (1990 г), “Па слядах аднаго міфа” (1989 і 1991 гады выданняў), "Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд" (1994 г.), і асабліва – "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае" (1999 г). Яны прымусілі ўсіх нас па-новаму паглядзець на шматлікія падзеі і даты ў айчыннай гісторыі, перагледзець ацэнкі асоб дзяржаўных дзеячаў старажытнай і сярэднявечнай Беларусі. Пра гэта і не толькі гісторык распавядае ў прадстаўленым відэаматэрыяле.

За вялікую даследчыцкую і падзвіжніцкую дзейнасць, аб'ектыўнае вывучэнне гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў 1992 годзе Мікалай Іванавіч Ермаловіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь – адным з першых у маладой суверэннай незалежнай дзяржаве. Трагічна загінуў гісторык 4 сакавіка 2000 года, трапіўшы ў Мінску пад колы машыны.

Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
смотреть другие новости рубрики »

Добавить комментарий

Имя (обязательно) Email (обязательно) Год
Отправить
Правила размещения комментария