Опубликовано: 31 августа 2016, 12:59
145

Сем скульптур з камянёў упрыгожылі Маладзечна (фота)

30 жніўня ў Маладзечне адбылося закрыццё пленэру скульптараў “Вернісаж камянёў” і адначасова адкрыццё сквера дэкаратыўна-паркавых скульптур, якія прапісаліся ля гарадскога Палаца культуры.

На ўрачыстай прэзентацыі прысутнічала кіраўніцтва раёна, самі творцы, музыкі, а таксама жыхары і госці горада.

Изображение 1

Изображение 2

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец, які падзякаваў стваральнікам скульптурных кампазіцый і адзначыў, што “такія мерапрыемствы, а таксама такія пленэры, якія мы сёння закрываем, стануць добрай традыцыяй. Парк скульптур будзе пастаянна папаўняцца”.

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец. Фота Даны Закрэўскай, Край.бай

Мерапрыемства было праведзена з падказкі вядомага скульптара, народнага мастака Беларусі Івана Міско. З прапановай правесці плэнэр ён звярнуўся да дырэктара Палаца культуры г. Маладзечна Святланы Сарокі некалькі гадоў назад. І менавіта ў Год культуры дадзеная задума ажыццявілася.

Над сваімі творамі з маладзечанскіх валуноў скульптары з Беларусі і Расіі працавалі на працягу жніўня. Некаторыя з іх ужо маюць свае працы ў горадзе. Гэта бронзавая скульптура «Пасажыркі» Вадзіма Мацкевіча, барэльеф ў фае гасцініцы “Маладзечна”, аўтарам якога стаў Спартак Аруцюнян, мемарыяльны комплекс «Шталаг-342», у стварэнні якога прымаў удзел Валянцін Борзды.

Сем розных скульптур пад агульнай назвай “Мелодыя камянёў” упрыгожылі наш горад. Імі можна любавацца ў любое надвор’е. А работу “Жалейкі”, як адзначыў аўтар Валянцін Борзды, наогул лепш за ўсё глядзець пад парасонам, бо менавіта падчас дажджу з’явіцца магчымасць пабачыць невялікі фантан.

Скульптар Валянцін Борзды дэманструе сваю работу

Изображение 4

Скульптар Валянцін Борзды дэманструе сваю новую работу. Фота Даны Закрэўскай, Край.бай

А скульптура Ігара Засімовіча “Блюз” парадуе тых, хто любіць гуляць увечары, бо толькі ў гэты час можна ўбачыць падсвечванне.

Падчас пленэру кожны творца асабіста здымаў чырвоную стужку і каментаваў сваю работу.

Вадзім Мацкевіч

Вадзім Мацкевіч. Фота Даны Закрэўскай, Край.бай

Аўтар скульптуры – Сяргей Ермаловіч

Аўтар скульптуры «Гама» – Сяргей Ермаловіч. Фота Даны Закрэўскай, Край.бай

Ля працы Аляксандра Шомава «Антычная рэпліка» разгарнулася дыскусія наконт таго, якое імя атрымае дзяўчына з арфай. Дырэктар Палаца Святлана Сарока выказала меркаванне, што магчыма скульптура атрымае назву “Мадонна Маладзечна”.

Скульптар Аляксандр Шомаў са сваёй работй «Антычная рэпліка»

Скульптар Аляксандр Шомаў са сваёй работай «Антычная рэпліка» ў Маладзечне. Фота Даны Закрэўскай, Край.бай

Расійскі скульптар Юрый Кандрашоў, аўтар кампазііцыі “Валынка”, у сваім выступленні падзякаваў Рыгору Сароку і маладзечанскаму дудару Сяргею Яруку, які ўдзельнічаў у імпрэзе, за кансультацыйную дапамогу.

Изображение 7

Дырэктар музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока адзначыў, што “камяні, калі да іх прыкладзены таленавітыя рукі майстроў, могуць не толькі гаварыць, але і спяваць".

Дырэктар музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока

Дырэктар музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока. Фота Даны Закрэўскай, Край.бай

Валянцін Борзды ў заключным слове выказаў задавальненне плэнерам: “Сабраліся людзі, камяні, нагода, надвор’е. Нам было добра і ўтульна тут”. А таксама задаволены скульптар, які, дарэчы, родам з Маладзечна, што яго праца “Жалейка” глядзіць на вокны біблятэкі, а “бібліятэка – гэта акно ў свет”.

Изображение 10

Падчас закрыцця пленэру “Вернісаж камянёў” скульптарам уручылі дыпломы і статуэткі.

Изображение 13

Народны мастак Беларусі Іван Міско

Народны мастак Беларусі Іван Міско на закрыцці пленэру скульптараў у Маладзечне. Фота Даны Закрэўскай, Край.бай

Изображение 14

Изображение 15

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фота аўтара

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.