Опубликовано: 03 февраля 2014, 16:45
43

Фінал праекта «Па кніжным свеце» сярод маладзечанскіх школьнікаў адбудзецца 4 лютага

Змагацца за перамогу будуць вучні пяці навучальных устаноў горада.

4 лютага ў канферэнц-зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча адбудзецца фінал праекта «Па кніжным свеце». На працягу другой паловы 2013 года маладзечанскія школьнікі сустракаліся ў прамежкавых гульнях і дэманстравалі веданне літаратуры, гісторыі і краязнаўства ў межах школьнай праграмы. Так, у кастрычніку мінулага года прайшла адна з такіх інтэлектуальных гульняў.

Пра тое, вучні якіх навучальных устаноў сустрэнуцца ў фінале, Край.бай распавяла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Таццяна Закрэўская.

– У фінал трапілі пяць каманд, – патлумачыла яна. – Высвятляць, хто стане лепшым, будуць вучні гімназіі-каледжа мастацтваў, гімназіі №7 і сярэдніх школ №5, 9 і 12.

Як адзначыла суразмоўца Край.бай, заданні падрыхтаваны незвычайныя, таму фінальная гульня будзе вельмі цікавай.

Пачатак мерапрыемства ў 15.00.

Кацярына СУШКО

Читайте также

Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Одежда загорелась от печи на 75-летней женщине в Островецком районе
В деревне Большая Страча Островецкого района утром 8 мая произошел несчастный случай с 75-летней пенсионеркой в жилом доме. На пожилой женщине загорелась одежда, когда она топила печь. Пострадавшая будет лечить ожоги в стационаре больницы.