Опубликовано: 24 апреля 2015, 17:18
112

Стала вядомая ПРАГРАМА XV Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна-2015»

За тры дні музычнага свята на сцэне Маладзечанскага амфітэатра выступяць гурт IOWA, Дзмітрый Калдун, Ганна Шаркунова, Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Алена Ланская.

Кошты білетаў на канцэрты, якія пройдуць у межах фестывалю, вагаюцца ад 60 000 да 150 000 рублёў.

Пра тое, што Нацыянальны фестываль песні і паэзіі «Маладзечна-2015» будзе доўжыцца з 5 па 7 чэрвеня Край.бай паведамляў раней.

Праграма XV Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна-2015»

Першы дзень, 5 чэрвеня

Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

12.00 – Выбітныя творы беларускіх кампазітараў да лёсавызначальных падзей. Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Мінскі абласны краязнаўчы музей

15.00 – Творчая прэзентацыя выставы “Навечна ў памяці народнай...”, прысвечанай 70-годдзю Перамогі.

Амфітэатр

18.00 – Канцэрт народнай музыкі “Мелодыі роднай зямлі” з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” і заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”.

Кошт білетаў 40 000, 50 000, 60 000 рублёў.

Чысцінскі сельскі дом культуры

18.00 – Канцэрт беларускай эстраднай песні ў выкананні заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Амфітэатр

21.30 – Урачыстае адкрыццё ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015”.

Канцэрт “Беларусь незалежная ў песнях і вершах” з удзелам беларускіх кампазітараў, паэтаў, вядомых выканаўцаў краіны: народных артыстаў Рэспублікі Беларусь Ядзвігі Паплаўскай, Аляксандра Ціхановіча, Анатоля Ярмоленкі, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Іны Афанасьевай, Ірыны Дарафеевай, Алены Ланской, заслужанага артыста БССР Леаніда Барткевіча, Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, ансамбля “Сябры”, арт-групы “Беларусы”, салістаў эстрады Вікторыі Алешка, Аляксандра Саладухі, Анастасіі Ціхановіч і іншых.

Кошт білетаў 60 000, 70 000, 80 000 рублёў.

Феерверк.

Другі дзень, 6 чэрвеня

Канцэртная зала Палаца культуры

12.00 – ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Малая зала Палаца культуры

15.00 – Паэтычная гасцёўня “Красуй, Беларусь” з удзелам беларускіх паэтаў.

Канцэртная зала Палаца культуры

17.00 – Канцэрт “Беларусь святочная” з удзелам творчых калектываў Беларусі.

Амфітэатр

21.00 – III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Канцэрт “Вялікія песні вялікага народа” заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

Узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Кошт білетаў 60 000, 70 000, 80 000 рублёў.

Трэці дзень, 7 чэрвеня

Канцэртная зала Палаца культуры

14.00 – Канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” з удзелам пераможцаў Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2015”.

Амфітэатр

18.00 – Юбілейны канцэрт “Песня мая…” кампазітара Алега Молчана з удзелам народных артыстаў Рэспублікі Беларусь Ядзвігі Паплаўскай, Аляксандра Ціхановіча, Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў БССР Леаніда Барткевіча, Анатоля Кашапарава, а таксама Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, вакальнай групы “Чысты голас”, лаўрэата Нацыянальнай музычнай прэміі Ірыны Відавай, ансамбля “Спадчына” і групы “By City”, узорнай студыі эстраднай песні “Спяваем разам”, ансамбля казачай песні “Бацька Атаман”, Вадзіма Касенкі, артыстаў ансамбля “Песняры” розных гадоў і інш.

Кошт білетаў 60 000, 70 000, 80 000 рублёў.

Амфітэатр

21.30 – Канцэрт “Зоркі “Зорнага дыліжансу” з удзелам пераможцаў праекта “Зорны дыліжанс” Дзмітрыя Калдуна, групы IOWA, Ганны Шаркуновай і іншых.

Кошт білетаў 100 000, 130 000, 150 000 рублёў.

Праграма на адкрытых пляцоўках Маладзечна:

Графік работы: 5 чэрвеня (з 15.00 да 20.00), 6-7 чэрвеня (з 11.00 да 20.00)

Цэнтральная плошча

Канцэртная праграма творчых калектываў Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

Цэнтральная плошча, вул. Прытыцкага

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва народных майстроў і ўмельцаў города і раёна, майстроў-гасцей фестывалю.

Цэнтральная плошча, вул. Прытыцкага

Выставы-продажы тавараў народнага спажывання.

Гарадскі парк

Гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей.

Цэнтральная плошча, 15.00-17.00, 7 чэрвеня

Маладзёжная пляцоўка з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў сучасных маладзёжных накірункаў.

Кацярына СУШКО

Читайте также

В Минской области появился чат-бот ЖКХ, в котором можно внести свои предложения
Официальный телеграм-канал государственного объединения «Жилищно-коммунальное хозяйство Минской области» сообщил о том, что вопросы по работе организаций ЖКХ Минщины можно присылать в чат-бот.
Крыша бани сгорела ночью в Поставском районе
В деревне Муляры Поставского района сегодня ночью, 20 декабря, горела баня на частном подворье. Крыши больше нет. 55-летняя хозяйка находилась дома и не пострадала.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.