Опубликовано: 09 августа 2016, 12:49
53

Якія матэрыяльныя і нематэрыяльныя аб’екты спадчыны на Віцебшчыне атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці некалькім матэрыяльным і нематэрыяльным аб’ектам спадчыны ў Браславе, Паставах, Докшыцкім і Глыбоцкім раёнах надала пастанова №607 Саўміна ад 2 жніўня 2016 года.

Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", сярод першых гэта: Свята-Успенская царква 1897 года пабудовы ў Браславе і Барысаў камень XII стагоддзя ў Друі; будынак 1931 года пабудовы ў Глыбокім (вуліца Энгельса, 24); гармаце 1910-1930 гадоў, усталяванай побач з пахаваннем 9 савецкіх ваеннапалонных, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1942 годзе, і партызанскай разведчыцы Анастасіі Давыдаўны Бельскай у вёсцы Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна; царква Святога Прападобнага Сергія Раданежскага датуемая ў весцы Лескавічы і царква Успення Прасвятой Багародзіцыў вёсцы Перамога Шумілінскага раёна, абодва храмы канца ХІХ – пачатку XX стагоддзя. Барысаву каменю прысвоеная 2 катэгорыя, усім астатнім аб’ектам – 3.

У лік нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, увайшлі: традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я (гарады Браслаў, Докшыцы, Паставы, Глыбокае, вёска Крулеўшчына Докшыцкага раёна, гарадскі пасёлак Шаркоўшчына, вёска Жукоўшчына Шаркоўшчынскага раёна); традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна і масленічная абрадавая гульня “Пахаванне дзеда” (Гарадоцкі раён); традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына, тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы “Масляны баран” у вёсцы Мацюкова, абрад “Насіць намётку” ў вёсцы Папшычы (Глыбоцкі раён); традыцыя вырабу валёнак (Мёрскі раён). Усе гэтыя каштоўнасці атрымалі катэгорыю "Б", якая азначае, што яны поўнасцю або часткова адноўлены (зафіксаваны) на другасным матэрыяле ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.

Удакладнены склад помніка “Архітэктурны ансамбль былой Рыначнай плошчы” ў Паставах, які датуецца 1760-1780 гадамі – да дамоў 1, 9, 11, 13, 15 на плошчы Леніна дадаўся і дом №14. У Глыбокім у забудову вуліцы Леніна (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя), акрамя дамоў 5, 13, 38, 40 уключаны і дом №11. А вось з забудовы Маскоўскай вуліцы выключаны дом №2 і пакінутыя толькі дамы 3 і 4. Верагодна, маецца на ўвазе адзін і той жа будынак, які перанеслі з ансамбля адной вуліцы ў ансамбль другой ці ўдакладнілі яго адрас.

На жаль, пастанова Саўміна не толькі папоўніла спіс, але і выключыла з яго некаторыя аб’екты. Так, у Докшыцкім раёне статус гісторыка-культурнай каштоўнасці згубілі тры курганныя могільнікі; у гарадскім пасёлку Лынтупы Пастаўскага раёна – будынак музычнай школы ў складзе сядзібна-паркавага комплексу Бішэўскіх (гэты будынак быў унесены ў склад комплексу ў 2008 годзе); у вёсцы Паграбёнка Сенненскага раёна – хлеў, частку стайні, гумно ў складзе комплексу будынкаў былой паштовай станцыі; у вёсцы Гарадзішча Шумілінскага раёна – гарадзішча. Найчасцей, пазбаўленне аб’екта статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці азначае тое, што ён быў знішчаны ў выніку дзейнасці чалавека, асабліва гэта тычыцца курганоў і гарадзішч.

Па матэрыялах "Народных навін Віцебска"

Читайте также

Профессора и доктора наук будут принимать по тарифу 52 рубля за первичный прием. Минздрав установил тарифы на платные прием и консультацию врача
Соответствующее постановление №156 опубликовано на Национальном правовом портале. Документ вступит в силу 1 февраля 2025 года.
58-летний безработный мужчина обгорел и отравился дымом в доме, где ему разрешили пожить в Молодечненском районе
Жилой дом горел вечером 2 декабря в деревне Вазгелы Молодечненского района. Ожоги и отравление продуктами горения получил 58-летний мужчина, который жил в этом доме с разрешения хозяина.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.