У Паставах адкрылася выстава глыбоцкага майстра Віктара Дудкевіча (ФОТА, ВІДЭА)
Адкрыццё выставы адбылося 18 сакавіка ў выставачнай зале Дома рамёстваў. Яна будзе працягвацца да сярэдзіны траўня. Віктар Дудкевіч пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю, распавёў пра сябе, правёў невялікі конкурс сярод гасцей выставы. Прызамі паслужылі каляндарыкі з выявай майстра.
На адкрыцці выставы прысутнічала каля трох дзясяткаў чалавек, паведамляюць Весткі.
Віктар Дудкевіч паказаў гледачам, як працуе друкарскі станок, які ён зрабіў па старажытных выявах. Асабліва гэта спадабалася дзецям, якія забралі аддрукаваныя лісткі ў якасці сувеніраў.
Віктар Дудкевіч
Супрацоўнікі Дома рамёстваў падаравалі майстру песню ў выкананні прыгожай дзяўчыны. Праўда, для беларускага майстра песня была выкананая па-руску, хоць гэта і не сапсавала агульнага ўражання ад адкрыцця выставы.
Выстава будзе працаваць на працягу двух месяцаў.
Па матэрыялах Вестак
Відэа Westki.info з сайта youtube.com