Опубликовано: 04 июля 2014, 18:00
32

Канферэнцыя, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму, пройдзе 5 ліпеня ў Цэнтры Язэпа Драздовіча ў Германавічах

Пачнецца падзея ў 10.00. На яе прыедуць таксама барды Таццяна Беланогая і Зміцер Бартосік.

Як расказала Край.бай заснавальніца культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча ў в. Германавічы на Шаркаўшчыне Ада Райчонак, у канферэнцыі збіраюцца прыняць удзел краязнаўцы Віктар Гонта, Ганна Базарэвіч з Браслаўшчыны, Зміцер Лупач з Глыбокага, Эдмунд Гірын з Лужкоў Шаркаўшчынскага раёна, Антон Астаповіч з Мінска і іншыя. Усяго чакаецца 12 дакладаў. 

Даведка Kraj.by. Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча ў Германавічах існуе з сярэдзіны 90-х гг. Акрамя адраджэння памяці пра мастака, пісьменніка, фалькларыста, этнографа, скульптара, археолага з Глыбоччыны Язэпа Драздовіча, ён займаецца папулярызацыяй гісторыі і культуры Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага, Браслаўскага і іншых сумежных рэгіёнаў. Па ініцыятыве цэнтра штогод праходзяць мастацкія пленэры, гістарычныя канферэнцыі, выдаюцца зборнікі гістарычных матэрыялаў.

Вольга ФРАЛОВА

Читайте также

Профессора и доктора наук будут принимать по тарифу 52 рубля за первичный прием. Минздрав установил тарифы на платные прием и консультацию врача
Соответствующее постановление №156 опубликовано на Национальном правовом портале. Документ вступит в силу 1 февраля 2025 года.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
58-летний безработный мужчина обгорел и отравился дымом в доме, где ему разрешили пожить в Молодечненском районе
Жилой дом горел вечером 2 декабря в деревне Вазгелы Молодечненского района. Ожоги и отравление продуктами горения получил 58-летний мужчина, который жил в этом доме с разрешения хозяина.