Опубликовано: 26 июля 2012, 16:47
74

У санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдуць урачыстасці 17–18 жніўня (ПРАГРАМА)

Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў, што пройдуць 17–18 жніўня, будуць прысвечаны тэме пакліканняў да служэння на ніве Пана.

Як паведамляе catholic.by, падчас урачыстай літургіі сакрамэнт святарства прымуць дыяканы, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі.

У гэтым годзе ўрачыстасці ў марыйным санктуарыі ў Браславе распачнуцца 17 жніўня святой Імшой у 18.00, падчас якой будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі, у 24.00 адбудзецца Імша на польскай мове. 18 жніўня святая Імша ў 08.00 — з удзелам святароў, якія паходзяць з браслаўскай парафіі. У 11.00 — урачыстая літургія з удзяленнем сакрамэнту святарства.

Як заўсёды, чуванне будзе напоўнена малітвай, літургічнымі набажэнствамі. У гэтым годзе ў парафіі малітоўная група «Маці ў малітве» перажывае 10-годовы свайго існавання. У сувязі з гэтым 17 жніўня адбудзецца сустрэча гэтай групы і запрошаных гасцей.

15 жніўня распачнецца дыяцэзіяльная сустрэча моладзі.

 

ПРАГРАМА ўрачыстасцяў пад дэвізам «Марыя — Маці пакліканняў»

17 жніўня (пятніца)

18.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (распачынаецца праграма для ўсіх вернікаў)

20.00 — пачатак малітоўнага чування. Ружанец

21.00 — Акафіст

22.00 — канцэрт хору і аркестра з Мінска

22.45 — набажэнства Тэзэ

18 жніўня (субота)

24.00 — святая Імша (падзяка Богу за 10 гадоў існавання ў парафіі групы руху «Маці ў малітве»)

01.30 — ружанцовая працэсія са свечкамі

03.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

06.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

07.00 — Ружанец

08.00 — святая Імша

09.00 — ружанец

10.00 — падрыхтоўка да святой Імшы

11.00 — галоўная ўрачыстая святая Імша са святарскімі і дыяканскімі пасвячэннямі (узначаліць Апостаьскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці).

Па матэрыялах catholic.by

Читайте также

«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.