Опубликовано: 26 июля 2012, 14:50
76

Сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Браславе 15–18 жніўня (ПРАГРАМА)

VII Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе і распачнецца 15 жніўня. Тэма сустрэчы — «Пакліканні — дар Божай любові».

Таму ўсіх, хто лічыць і адчувае сябе маладым (і мае не менш 16 гадоў), у каго ёсць вольны час і хто хоча яго карысна правесці, хто жадае адчуць дух братэрскай любові і распазнаць жыццёвае пакліканне запрашаюць на сустрэчу моладзі ў Браславе, паведамляе catholic.by. Сустрэча будзе папярэднічаць адпустовым урачыстасцям у санктуарыі. Нагадаем, што з гэтага года святкаванне ў Браславе будзе прыпадаць на трэцюю суботу жніўня.

Праграма сустрэчы:

15 жніўня (серада), урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

16.00 — рэгістрацыя

17.30 — афіцыйны пачатак Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі

18.30 — падрыхтоўка да святой Імшы

19.00 — святая Імша

20.00 — вячэра

21.00 — канцэрт гурта «Amore vitae» (Мінск)

22.00 — «Позірк Маці» (разважанне), благаслаўленне

16 жніўня (чацвер)

08.30 — снеданне

09.00 — ранішняя малітва, праслаўленне

09.30 — канферэнцыя. Праца ў групах

12.00 — святая Імша

13.00 — абед

15.00 — гадзіна Божай Міласэрнасці

15.30 — канферэнцыя; Прэзентацыя манаскіх кангрэгацый.
Майстэрні

19.00 — вячэра

20.00 — канцэрт гурту «Подых Духа» (пінская семінарыя)

22.00 — «Позірк Маці» (разважанне), благаслаўленне

17 жніўня (пятніца)

08.30 — снеданне

09.00 — ранішняя малітва, праслаўленне

09.30 — канферэнцыя. Праца ў групах

12.00 — святая Імша

13.00 — абед

15.00 — гадзіна Божай Міласэрнасці

15.30 — канферэнцыя «Пакліканне да манаскага жыцця» (с. Нунэ Цітаян MSF)

16.45 — Крыжовы шлях

18.00 — вячэра

18.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі.
Распачацце начнога малітоўнага чування перад урачыстасцю Маці Божай Валадаркі Азёраў («Марыя — Маці пакліканняў»).

Кантактная інфармацыя:

+375 29 592 65 69 кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS

+375 29 811 50 94 кс. Адам Квяткоўскі SDS.

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».