Опубликовано: 14 февраля 2014, 00:10
60

У Браславе вырашаюць, куды паставіць скульптуру рыбака

Браслаўчан запрашаюць далучыцца да абмеркавання.

Наконт сімвала Браслава партал Край.бай пісаў раней. Пластылінавы макет скульптуры рыбака ўжо ёсць.

Як паведамляе “Браслаўская звязда”, пры спрыяльным збегу абставін кампазіцыя будзе выраблена ў натуральную велічыню і размешчана ў райцэнтры. Дзе? На гэтае пытанне і прапануецца адказваць браслаўчанам.

Пластылінавы рыбак уяўляе сабой каларытнага мужчыну ў капелюшы

Изображение 1

Першыя меркаванні ўжо з’явіліся: неабыякавая моладзь выказвае сваё бачанне ў інтэрнэце. Рыбалова прапануюць размясціць на ўездзе ў горад па вуліцы Булойчыка, на Замкавай гары, ля гарадскога пляжа, побач з аўтастанцыяй, у цэнтры кругавога скрыжавання, перад рэстаранам “Азёрны”.

Газета прапануе ўвазе некаторыя найбольш абгрунтаваныя парады:

“Можна было б паставіць скульптуру на скрыжаванні Ленінскай і Кірава (каля былога БТІ). Па-першае, там гістарычны цэнтр горада. Па-другое, побач – уваход на Замкавую гару. І па-трэцяе, няблага, каб там з’явілася добраўпарадкаванне”.

“Многія турысты з задавальненнем фатаграфуюцца з русалкай і Нептунам у Леснічоўцы. Дзеля працягу тэмы можна было б там устанавіць…”.

“На стаянцы, што насупраць гарадскога пляжа. Пасля леташняга добраўпарадкавання там з’явіліся альтанкі, лавачкі, тратуары. Улетку там будзе многа людзей. Здаецца, неблагое месца для рыбака”.

“У вялікіх гарадах прынята ўстанаўліваць сімвалы ў парках, скверах, каля вакзалаў ці ратуш. Візітную картку Браслава няблага было б размясціць таксама неяк так. Рыбак павінен стаяць, лічу, калі не ля райвыканкама, то ля аўтастанцыі”.

Такім чынам, многія сходзяцца ў меркаванні, што скульптурная кампазіцыя павінна стаяць ля вады, аднак каля возера яна, здаецца, будзе выглядаць сіратліва. Пэўнае воднае люстэрка з добраўпарадкаваннем ёсць паміж Беларусбанкам і першай школай. Аднак там акцэнт зроблены на памятны знак у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Тым не менш, час яшчэ ёсць, і любая прапанова будзе каштоўнай. З думкамі і меркаваннямі па-ранейшаму можна звяртацца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па тэлефоне 3-51-64.

Паводле “Браслаўскай звязды”

Читайте также

В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.