Опубликовано: 13 июня 2018, 13:26
102

Фэст у Будславе пройдзе 1-2 ліпеня (праграма)

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на Мядзельшчыне пройдуць 1-2 ліпеня.

Изображение 1

Яны будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі – «надзеі Касцёла і грамадства», паведамляе catholic.by.

Праграма фэсту

1 ліпеня

13.00-17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM;

18.00 – святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі);

20.00 – Набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-Каталіцкай Царквы);

20.30 – Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук);

21.30 – рахунак сумлення;

22.30 – з моладдзю ў малітве;

23.30 – працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай;

24.00 – святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі).

2 ліпеня

02.00 – моладзевая праграма ў намётавым гарадку;

02.00 – Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду;

04.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;

05.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

06.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны);

07.00 – Фацімскі Ружанец;

08.30 – святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец);

10.00 – Сужэнскія сустрэчы;

10.20 – прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове;

11.00 – урачыстая святая Імша і эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр).

На заканчэнне ўрачыстасці – апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.

На Будславском фесте ожидается более 15 тысяч паломников

Расклад пілігрымак з Маладзечна, Вілейкі, Нарачы, Браслава, Смаргоні



Читайте также

В Молодечно ООО не уплатило налог с суммы более 250 тысяч рублей
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Молодечненскому району при проведении контрольных мероприятий выявила схему уклонения от уплаты подоходного налога.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.