Опубликовано: 21 января 2014, 19:04
104

Браслаўчанін Алег Буткевіч стаў новым каталіцкім біскупам Беларусі (ФОТА)

Пасвячэнне яго ў біскупы адбылося 18 студзеня ў катэдральным касцёле ў Віцебску. У свой біскупскі герб ён узяў абраз Маці Божай Браслаўскай.

Алег Буткевіч заняў пасаду ардынарыя (кіраўніка) Віцебскай дыяцэзіі (епархіі) Каталіцкага Касцёла на Беларусі. (Усяго, па інфармацыі Kraj.by, на Беларусі чатыры каталіцкія дыяцэзіі: Мінска-Магілёўская, Гродзенская, Пінская і Віцебская).

Як паведамляе catholic.by, галоўным пасвячаючым біскупам быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, асістуючымі - Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Аляксандр Кашкевіч.

„Касцёл - гэта брама, брама да Божага Валадарства, - сказаў, звяртаючыся да ўсіх прысутных, новы Віцебскі ардынарый. - Наша заданне - зрабіць так, каб гэта брама была адчынена, (…) каб у Касцёле чалавек знаходзіў Хрыста, каб бачыў, адчуваў Яго Божую любоў, каб чалавек мог Яго тут знайсці”. “Любіце гэты Касцёл, - заклікаў новы іерарх вернікаў. - Так, ён часам недасканалы, слабы, бо складаецца з людзей (…) Але моц гэтага Касцёла залежыць ад нашай з вамі веры - той веры, якую нам на гэтай зямлі перадалі, часам коштам свайго жыцця, нашы бацькі, нашы дзяды”. “Без малітвы няма шляху да Божага Валадарства, - падкрэсліў біскуп. - Таму прашу вас аб малітве за наш Касцёл”.

Гамілію (пропаведзь) у час Святой Імшы прамовіў галоўны пасвячаючы - Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. Іерарх перадаў усім прысутным благаслаўленне, абдымкі і прывітанне Святога Айца Францішка. Вітаючы дэлегацыю Праваслаўнай Царквы, прадстаўнік Папы ўзгадаў, што дзень таму сустракаўся з новым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам і разам з ім разважаў, як данесці Добрую Навіну да тых, хто яшчэ не верыць.

“Вельмі цяжка выказаць пачуцці, якія жывуць у маім сэрцы ў гэты дзень”, - прызнаўся арцыбіскуп. Кажучы пра біскупа наміната, Апостальскі Нунцый адзначыў: “Выбраны - ваш сын і брат. (…) Ён сын гэтай зямлі”. “Дарагі брат, перад табой асаблівы абавязак - абвяшчаць Евангелле ў ролі біскупа, - звярнуўся прадстаўнік Папы да біскупа наміната. - Абвяшчаць Евангелле азначае мець асаблівую сувязь з Езусам Хрыстом, і гэта адносіцца да ўсіх хрысціян. (…) Цябе гэтыя адносіны датычацца асабліва, бо ты станеш тварам, розумам і сэрцам віцебскага Касцёла”.

Кажучы пра маці біскупа Алега Буткевіча, арцыбіскуп сказаў: “Яна ведае, што адказнасць на тваіх плячах узрасце вельмі моцна”. Апостальскі Нунцый падзякаваў маці новага ардынарыя за тое, што яна “падаравала нам такога сына”, а таксама заклікаў не баяцца, “бо сярод біскупаў і ўсяго Божага люду ён знойдзе сваю новую сям’ю”. “Ваш сын не шукаў гэтага месца, - дадаў прадстаўнік Святога Айца. - Але ён адказаў “так”, каб здзейснілася воля Бога”.

У час сустрэчы з журналістамі новапасвечаны біскуп Віцебскай дыяцэзіі сказаў, што ўдзячны Богу і Папу Францішку за прГерб біскупа Віцебскага Алега Буткевічаызначэнне біскупам, якое сапраўды было як для яго, так і для іншых нечаканасцю. Біскуп Алег Буткевіч таксама адзначыў, што ў здзяйсненні Божай справы разлічвае на дапамогу святароў, малітвы вернікаў, супрацоўніцтва з уладамі і проста добрымі людзьмі.

Па просьбе журналістаў новы біскуп патлумачыў сэнс свайго герба:“Калі ўзяць пад увагу маё паходжанне, а паходжу я з Браслава, то тут увогуле не было пытання, што павінна быць на гербе, - абраз Маці Божай Браслаўскай. Праўда, было пытанне аб размяшчэнні герба горада, але хацелася падкрэсліць больш рэлігійнае вымярэнне гэтай сімволікі. Другі момант - Віцебская дыяцэзія. І ў гэтым выпадку не трэба было шмат выдумваць, бо сам герб Віцебскай вобласці мае глыбокае хрысціянскае значэнне - абраз Езуса Хрыста. Злучыўшы іх разам, я думаю, што атрымаў добры сімвал нашай дыяцэзіі”. 
 
Надпіс жа "Fiat voluntas Tua" гаворыць пра тое, што новы біскуп ва ўсім спадзяецца на волю Бога.
 
19 студзеня біскуп Алег Буткевіч узначаліў у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску, дзе 10 гадоў выконваў абавязкі пробашча, сваю першую нядзельную Імшу пасля біскупскага пасвячэння.
 
Нягледзячы на нязручныя ўмовы, выкліканыя рэканструкцыяй касцёла, у часовай капліцы сабралася шмат вернікаў і гасцей з іншых парафій Віцебска, а таксама з Браслава - малой радзімы біскупа Алега Буткевіча.

На заканчэнне Імшы новы ардынарый удзяліў біскупскае благаслаўленне ўсім вернікам.
 
Изображение 2Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: пра значэнне новага біскупа для Касцёла і Беларусі.

Так атрымалася, што мясцовы Віцебскі Касцёл быў асірацелым апошнія паўгода. Калі ж прыходзіць новы біскуп, то Касцёл зноў ажывае, бо Касцёл - гэта жывы арганізм, боска-чалавечы арганізм, які павінен мець свайго пастыра. Сёння гэты пастыр пастаўлены, і гэта ўжо мясцовы Касцёл, у якога мы бачым галаву, духоўнага кіраўніка.

Калі глядзець далей, то гэта павелічэнне колькасці епіскапату, большая колькасць тых, якія з’яўляюцца наступнікамі Апостала Пятра. Было нас чацвёра, а цяпер - пяць, а хутка будзе сем. Таксама гэта ўмацаванне нашага Касцёла, новая надзея для Касцёла і павага не толькі для Каталіцкага Касцёла, але і для ўсёй Беларусі. Таму сённяшняя падзея з’яўляецца знакавай і гістарычнай у жыцці не толькі Віцебскай дыяцэзіі, але і ўсяго Касцёла ў Беларусі. Асабіста я хацеў бы пажадаць новаму біскупу, каб ён быў моцна ззяючай Бэтлеемскай зоркай, якая прывядзе як тых, што ў Касцёле, яшчэ бліжэй да Бога, так і тых, што, як Тры Каралі, не былі ў Касцёле, але таксама шукалі Бога, да Езуса Хрыста.

Изображение 3Іаланта Буткевіч, маці біскупа Алега Буткевіча: жадаю сыну чыстага сэрца.

Я перажыла сённяшні дзень з вялікай удзячнасцю Пану Богу і з вялікім хваляваннем наконт таго, як атрымаецца гэтая служба ў майго сына. Я прашу Пана Бога, каб Ён кіраваў яго жыццём.

Я б хацела пажадаць свайму сыну ў гэты ўрачысты дзень чыстага сэрца. Пажадаць, каб ён добра служыў, як і рабіў гэта раней, людзям. Каб ён не астыў у сваім пакліканні. Няхай Бог благаслаўляе кожны яго дзень, а Маці Божая бароніць ад усялякага зла.

Изображение 4Сястра Аліцыя - родная сястра біскупа Алега Буткевіча - адкрыла прычыну з’яўлення пакліканняў у іх сям’і: гэта малітва з бацькамі.

Па-першае, я вельмі хвалявалася, бо гэта мой брат, і мне крыху незвычайна бачыць яго ў такім урачыстым убранні, чуць ягоныя словы. З аднаго боку, я вельмі цешылася, што гэта мой брат, я ім ганаруся, што ён змог так шмат дасягнуць і далёка пайсці. Я дзякавала Богу, што надзяліў яго такімі дарамі, што ён сапраўды Божы чалавек.

Я шмат чула ад іншых людзей, што ён добры чалавек, што яго любяць і паважаюць. Я думаю, ён зможа пайсці гэтай дарогай, хоць, зразумела, будзе цяжка.

Усё, што я магу для яго зрабіць, - гэта маліцца.

Catholic.by: У сям’і новага біскупа і яго родныя сёстры з’яўляюцца законніцамі, адкуль так сталася?

Я думаю, што гэта ўсё ад малітвы бацькоў. Мы вельмі часта разам маліліся ў хаце. Гэта для мяне вельмі каштоўна, хоць у дзяцінстве, шчыра кажучы, не заўсёды хацелася маліцца. Затое цяпер я вельмі цаню гэтую малітву і, калі прыязджаю дахаты і маю магчымасць памаліцца з імі, то для мяне, як і для брата, гэта вельмі вялікая падтрымка ў жыцці.

Прачытаць біяграфію Алега Буткевіча можна ТУТ.

У час біскупскага пасвячэння ксяндза Алега Буткевіча ў Віцебску 18 студзеня

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Арцыбіскупы Тадэвуш Кандрусевіч і Клаўдыё Гуджэроці

Изображение 11

Изображение 12

Алег Буткевіч

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 17

Изображение 15

Другі злева – ксёндз Юры Касабуцкі, ураджэнец Маладзечна, які прыме біскупскае пасвячэнне 25 студзеня ў Мінску.

Изображение 18

Изображение 16

Изображение 19

Изображение 20

Изображение 21

Изображение 22

На пярэднім плане - маці і сёстры Алега Буткевіча, абедзьве манахіні

Изображение 23

Изображение 24

Изображение 25

Изображение 26

Изображение 27

Изображение 28

Изображение 29

Изображение 30

Изображение 31

Изображение 33

Изображение 32

Изображение 34

Изображение 44

Изображение 40

Изображение 36

Изображение 37

Изображение 35

Изображение 38

Изображение 39

Бацькі новага біскупа

Изображение 41

Изображение 43

Изображение 42

Изображение 45

Изображение 46

Изображение 47

Па матэрыялах catholic.by
Фота catholic.by

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.