Білет на канцэрт гуртоў "Стары Ольса" і "Палац" выйграла Святлана Гакуць з Вілейкі
Партал Край.бай сумесна з Палацам культуры Маладзечна разыгрываў білет на фолк-парад 26 лістапада. Педагог Святлана Гакуць другой па ліку даслала правільныя адказы на пытанні розыгрышу і, такім чынам, у адпаведнасці з умовамі выйграла білет.
Фолк-парад з удзелам гуртоў “Стары Ольса” і “Палац” адбудзецца ў Маладзечне 26 лістапада. Пачатак а 19-й гадзіне. Падрабязней аб праграме і ўмовы розыгрышу можна прачытаць ТУТ.
Святлана Гакуць жыве і працуе ў Вілейцы. Працуе ў гімназіі №1 "Логас", кіруе ансамблем народнай песні "Перапёлачка". "Я люблю народныя песні, фальклор. Наведаць фолк-парад мне будез цікава і карысна і ў плане прафесійнага росту, як кіраўніку ансамбля", – адзначыла Святлана Гакуць.
Адказы на пытанні розыгрышу:
1) Каму прысвечаны помнік, усталяваны ў Маладзечне на скрыжаванні вуліц Таміліна і Вялікі Гасцінец?
Міхалу Клеафасу Агінскаму.
2) У якім годзе была ліквідавана Маладзечанская вобласць?
У 1960.
3) Які фестываль праводзіцца ў нашым горадзе з 1993 года?
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.
4) Якая падзея 1873 года спрыяла росту мястэчка Маладзечна?
Адкрыццё Лібава-Роменскай чыгункі.
5) Назавіце два гербы горада Маладзечна, што на іх адлюстравана?
Залаты трохлістнік папараці на сінім фоне; Багародзіца ў залатой кароне, у блакітнай і залатой вопратцы і залатой мантыі з чырвоным падбоем.
Усім дзякуем за ўдзел і запрашаем удзельнічаць у наступным розыгрышы – білет на “Чароўны свет аперэты”.
Дана ЗАКРЭЎСКАЯ