Опубликовано: 20 ноября 2015, 12:41
60

Партал Край.бай разыгрывае білет на канцэрт гуртоў “Стары Ольса” і “Палац”

Фолк-парад з удзелам гуртоў “Стары Ольса” і “Палац” адбудзецца ў Маладзечне 26 лістапада. Музыканты прадставяць традыцыйныя беларускія песні і аўтарскія работы, створаныя па матывах фальклорных легенд, абрадаў і паданняў.

Канцэрт адбудзецца ў межах сумеснага тэлевезійнага праекта Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканала Беларусь 3 і Палаца культуры горада Маладзечна “Маладзечна запрашае”.

Аматараў жывой беларускай музыкі 26 лістапада запрашаюць на фолк-парад! Гледачоў чакаюць выступленні гуртоў “Стары Ольса” і “Палац”. У рэпертуары калектываў – беларускія народныя балады і воінскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”), беларускія канты XVI − пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу. Беларускі аўтэнтычны фальклор групы выконваюць як у арыгінальным гучанні, так і ў апрацоўках. Пачатак у 19.00.

Изображение 1

Партал Край.бай і Палац культуры горада Маладзечна разыграюць адзін білет на фолк-парад. Удзельнікам трэба адказаць на некалькі пытанняў. Білет атрымае той, чый ліст з правільнымі адказамі прыйдзе на наш e-mail другім па ліку.

Умовы конкурсу:

- правільныя адказы на пытанні неабходна даслаць на электронную пошту spec2@kraj.by і пазначыць кантактную інфармацыю для сувязі з Вамі;

- пакінуць каментар пад артыкулам з пытаннямі – напісаць, чаму Вы хочаце схадзіць на прадстаўленне, або любы іншы каментар. Для гэтага неабходна быць зарэгістраваным чытачом партала Край.бай;

- нельга дасылаць больш за адно пісьмо з аднаго і таго ж паштовага адраса;

- у тэме пісьма АБАВЯЗКОВА пазначыць "Розыгрыш білета";

- супрацоўнікі партала Край.бай і іх блізкія не могуць удзельнічаць у конкурсе.

Пытанні розыгрышу:

1) Каму прысвечаны помнік, усталяваны ў Маладзечне на скрыжаванні вуліц Таміліна і Вялікі Гасцінец?

2) У якім годзе была ліквідавана Маладзечанская вобласць?

3) Які фестываль праводзіцца ў нашым горадзе з 1993 года?

4) Якая падзея 1873 года спрыяла росту мястэчка Маладзечна?

5) Назавіце два гербы горада Маладзечна, што на іх адлюстравана?

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.
В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.