Опубликовано: 29 августа 2013, 19:00
81

Вечарына памяці паэткі Таццяны Сапач адбылася на яе радзіме, у в. Маркава на Маладзечаншчыне (ФОТА)

Вечарына праводзіцца штогод 26 жніўня ў Маркаўская сярэдняй школе. Сёлета на магіле паэткі ўсталявалі вытанчаны помнік.

Як паведаміў Край.бай удзельнік вечарыны беларускі паэт Віктар Шніп, вечарына памяці Таццяны Сапач адбылася ў трэці раз. У гэтым годзе паэтцы споўніўся б 51 год. Яна загінула тры гады таму. “Сабраліся знаёмыя, сябры, сваякі, – усе, хто змог прыехаць. Пасля сустрэчы ў школе ўдзельнікі перайшлі на вясковыя могілкі, дзе адбыліся адкрыццё помніка Таццяне і памінальная служба па ёй. Аўтар помніка – мастак і скульптар Генік Лойка”, – расказаў суразмоўца.

У час вечарыны ў памяць паэткі, якая адбылася затым, гучаў голас самой Таццяны, чыталі яе вершы дарослыя і дзеці. Вёў вечарыну мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, які таксама расказаў пра свае стасункі з Таццянай.

Маладзечанскі краязнаўца Міхась Казлоўскі выступіў з прэзентацыяй 15-га нумара альманаха “Куфэрак”, які толькі выйшаў з друку і поўнасцю прысвечаны жыццю і творчасці Таццяны Сапач.

З прамовамі выступілі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, Ірына Дубянецкая, Віктар Шніп, Сяргей Дубавец; песні на словы Таццяны Сапач выканалі беларускія барды Вольга Цярэшчанка і Кася Камоцкая.

Як расказаў суразмоўца, плануецца выданне ў выдавецтве “Кнігазбор” кнігі вершаў Таццяны Сапач, якая таксама будзе ўтрымліваць інтэрв’ю паэткі, успаміны аб ёй, усё, што будзе сабрана. Аб гэтым прысутным паведаміў Сяргей Дубавец, які выступіць аўтарам пачатковага літаратуразнаўчага артыкула кнігі.

Выданне плануюць прадставіць у Маркаве праз год, 26 жніўня 2014 года.

На магіле паэткі 26 жніўня

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Ля магілы Таццяны Сапач вырас такі дубок, як сімвал таго, што жыццё працягваецца, лічыць Віктар Шніп.

Изображение 5

Вольга НЯЎЗОРАВА
Фота прадастаўлена Віктарам ШНІПАМ



Читайте также

Первые и самые-самые. Из Молодечно в войска отправили тех, кто будет служить в ВДВ
Сегодня, 23 апреля, военкомат в Молодечно отправил первых призывников в войска для прохождения службы.
Вилейчанину грозит до 15 лет за насильственные действия сексуального характера в отношении заведомо малолетней
Молодечненским районным отделом Следственного комитета Республики Беларусь установлены обстоятельства совершения насильственных действий сексуального характера в отношении заведомо малолетней.
Впереди длинные выходные. Как будем работать и отдыхать в мае
На май выпадает три праздничных дня Праздник труда (1 мая), День Победы (9 мая) и Радуница (14 мая). Эти даты в нашей стране признаны официальными выходными.