Пилигримка Молодечно-Будслав

Пілігрымка – гэта пешае паломніцтва. У Будславе Мядзельскага раёна знаходзіцца абраз Маці Божай, які на працягу многіх стагоддзяў славіцца цудамі. У будслаўскі санктуарыум (святыню) у канцы чэрвеня ідуць паломніцтвы з усёй Беларусі. Яе ўдзельнікі – гэта ў асноўным моладзь, але ёсць шмат і дзяцей, і дарослых, і старэйшых людзей. У паломніцтве людзі шукаюць сэнс свайго жыцця, адказы на складаныя пытанні, праблемы і проста адпачываюць душой, зараджаючыся энергіяй на ўвесь год. Людзі бяруць спецыяльна водпуск, каб прайсці некалькі дзён пешшу з малітвай, спевамі пад гітару і тамтамы, з жартамі і роздумам сярод прыгожых беларускіх палёў у Будслаў. 

Фэст у Будславе – 2019 (глядзіце праграму) пройдзе у пятніцу і суботу 5-6 ліпеня.

Пілігрымка Маладзечна-Будслаў пачнецца 2 ліпеня св. Імшой у 9.00 у касцёле св. Казіміра.

Рэгістрацыя будзе адбывацца ў дзень выхаду або 1 ліпеня з 17.00 ля капліцы. Онлайн-рэгістрацыя тут.

Кошт пілігрымкі – 25 рублёў (спеўнік, хустка, бэйдж).

Арганізатар пілігрымкі – Кустодыя Братоў Меншых Капуцынаў на Беларусі. Яна запэўнівае: начлег, перавоз рэчаў, харчаванне, суправаджэнне, медыцынскую апеку.

Трэба ўзяць з сабой: ружанец, малітоўнік, спальны мяшок, палатку, талерку, лыжку, кубак, добры абутак і яшчэ адзін на змену, галаўны ўбор, парасон, дажджавік, цёплыя рэчы, лекі (пластыр, ёд, бінт).

Кіраўнік пілігрымкі – бр. Віталь Бандаронак, МТС (029) 805-71-31.

Пілігрымка Маладзечна-Будслаў 2019

Марыя – Каралева сем’яў! Пілігрымка – гэта час для кожнага асобна і для ўсіх разам. Збірайцеся ўсёй сям'ёй і крочце з намі да Будслава, да Марыі.

Выказваем асабістую падзяку:
• Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо), асабліва дырэктару Багдановічу Эдуарду Антонавічу і супрацоўнікам:
• касцюмеру Вераніцы Раманенкавай за беларускія строі
• аператару Віталю Жартуну за дапамогу ў здымцы квадракоптарам.
А таксама:
• Вадзіму і Алене Каральковым і іх дзецям Амаліі, Аўрэліі і Марку за удзел у здымках роліка
• кіраўніку пілігрымкі «Маладзечна-Будслаў» Віталю Бандаронку OFM Cap за ідэю відэароліка
• Марыі Шульгат за аператарскую і мантажную працу