Будславский фест – 2021 (программа)

Урачыстасці ў гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць у 2021 годзе ў пятніцу, 2 ліпеня, і ў суботу, 3 ліпеня, паведамляе catholic.by.

Нягледзячы на пажар урачыстасці адбудуцца без зменаў.

Урачыстасці ў Будславе сёлета пройдуць у традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак. Тым не менш, усе ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку. Так было і летась, калі ўпершыню ў новай гісторыі Будслаўскага фэсту з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Нацыянальны санктуарый не ішлі вялікія арганізаваныя групы пілігрымаў.

Падчас фэсту доступ у пашкоджаны пажарам санктуарый па рашэнні адпаведных службаў будзе цалкам закрыты для ўсіх. З увагі на тэхніку бяспекі тэрыторыя вакол святыні будзе агароджана, у сувязі з чым споведзь будзе адбывацца за плябаніяй, а ўсе набажэнствы будуць праходзіць на вуліцы.

Цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай плануецца размясціць на палявым алтары, да якога паміж імшамі будзе адкрыты доступ.

25 чэрвеня была надрукаваная ўдакладненая праграма і план размяшчэння пілігрымаў і аўтатранспарту.

Праграма

2 ліпеня, пятніца

 

  • 12.00 – святая імша з новапрэзбітэрамі (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі)
  • 15.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 18.00 – святая імша для пілігрымаў (цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
  • 20.00 – жывы місійны ружанец
  • 23.30 – працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

  • 0.00 – святая імша ў інтэнцыі адбудовы будслаўскай святыні (узначальвае цэлебрацыю старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
  • 8.45 – Фацімскі ружанец  (праводзіць «Легіён Марыі»)
  • 10.00 – святая імша (цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
  • на заканчэнне святой імшы – эўхарыстычная працэсія

Размяшчэнне пілігрымаў і аўтатранспарту

  • З боку Даўгінава: паркоўка перад Будславам на полі;
  • З боку Крывічоў: паркоўка на старым аэрадроме, намётавы гарадок;
  • Уезд святароў з пропускам па нумарах машын адбываецца з боку Крывічоў;
  • Намётавы гарадок для пілігрымаў будзе арганізаваны ў вёсцы Палессе на ўездзе з боку Крывічоў.

Запіс інтэнцый

Інтэнцыі на святую Імшу будуць прымацца і запісвацца ў двух намётах каля плябаніі і насупраць плябаніі.

Споведзь

Споведзь будзе адбывацца на вызначаным месцы за плябаніяй.

2 ліпеня, пятніца

З 11.00 да 13.00
Ад 17.00

3 ліпеня, субота

Ад 8.00

Увага! Падчас споведзі выкарыстанне медыцынскай маскі абавязкова.

Как выглядит будславский костел после пожара

Расклад цягнікоў з Маладзечна

Расклад цягнікоў з Вілейкі