Фестиваль-ярмарка «Сморгонские баранки»

25 мая ў Смаргоні адбудзецца ІІ Фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі».

Праграма ІІ фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі»

11.00-12.20 – урачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі». Канцэрт беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (стадыён)

10.00-20.00 – выстава-продаж прадпрыемстваў хлебабулачнай галіны, праца вуліцы Абаранкавай (вуліца Балыша)

12.00-14.00 – конкурс-дэгустацыя абараначных вырабаў (вуліца Балыша)

10.00-17.30 – канцэртная пляцоўка «Вянок сяброў» (вуліца Балыша)

10.00-20.00 – выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-класы па традыцыйнай народнай творчасці (гарадскі парк, вуліца Мядзведжая)

10.00-17.30 – праца вуліцы Вучонай. Гульні, забавы, канцэртна-гульнёвая пляцоўка, выступленні дзіцячых калектываў Смаргонскага раёна, дзіцячыя атракцыёны, аквагрым, прэзентацыі школьных бізнес-кампаній і стартап-праектаў (гарадскі парк, вуліца Вучоная)

10.00-17.30 – праца вуліцы Арцельнай, стылізаваных арцеляў па вырабу абаранак. Гульнёвыя і тэатралізаваныя дзеі, выступленні самадзейных калектываў Смаргонскага раёна, майстар-класы па вырабу абаранак, дэгустацыя хлеба (гарадскі парк, вуліца Арцельная)

10.00-17.30 – праца завулка Вясёлага. Выступленні тэатраў мініяцюр, жарты, забавы, гульні (гарадскі парк, завулак Вясёлы)

10.00-20.00 – праца вуліцы Смачнай, вулічных кафэ, продаж страў беларускай кухні (гарадскі парк, вуліца Смачная)

12.30-17.00 – спартыўныя гульні і забавы, спаборніцтвы «Смаргонскі асілак», кідкі гір на дальнасць, «фермерскі шпацыр», спаборніцтвы «Моц і прыгажосць», фестываль бегу «Смаргонская дзясятка» (стадыён)

14.00-18.00 – канцэртная пляцоўка «Плошча Спеўная». Выступленні самадзейных творчых калектываў Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, канцэрт фолк-гурта «Лялькі-карпарэйшн» (гарадскі парк, амфітэатр)

18.00-18.40 – падвядзенне вынікаў фестывалю-кірмашу (амфітэатр)

18.40-20.30 – канцэрт поп-фолк-гурта «Лялькі-карпарэйшн» (амфітэатр)