Опубликовано: 13 мая 2019, 16:56
64

Да фестывалю-кірмашу ў Смаргоні з'явіцца Абаранкавы горад (праграма)

25 мая ў Смаргоні адбудзецца ІІ Фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі». Упершыню можна прыняць удзел у выпяканні сапраўдных смаргонскіх абаранкаў.

Асноўная мэта фестывалю – адраджэнне народных традыцый і прэзентацыя Смаргоні як сучаснага горада, які дынамічна развіваецца, але адначасова ў ім паважаюць і захоўваюць нацыянальную гісторыю, паведамляе «Светлы шлях».

Сёлета на тэрыторыі гарадскога парку размесціцца цэлы Абаранкавы горад, на вулачках якіх кожны зможа знайсці забаву да густу.

Смаргонь – радзіма абаранкаў. Але сёння такую прадукцыю выпускаюць і іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Многія з іх, дарэчы, не толькі беларускія, але і замежныя, прадставяць свае абаранкі на фестывалі. Усе ахвотныя змогуць паспытаць іх і выбраць лепшыя.

На вуліцы Абаранкавага горада Вучонай збяруцца дзеці. Для іх будуць працаваць атракцыёны, гульнёва-забаўляльныя праграмы, канцэрты, прэзентацыі стартап-праектаў і школьных бізнес-кампаній.

У адкрыцці фестывалю, якое адбудзецца ў 11.00 на плошчы Спеўнай, прыме ўдзел беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі». Канцэртную праграму працягнуць творчыя калектывы Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, а таксама фолк-гурт «Лялькі-карпарэйшн».

Цікавай абяцае быць праграма на вуліцы Мядзведжай. Там збяруцца майстры народнай творчасці. Можна будзе не толькі купіць іх вырабы, але і паспрабаваць сябе ў саломапляценні, вышыўцы, ганчарстве і іншых відах рамёстваў.

На вуліцы Смачнай будуць працаваць гандлёвыя пункты са стравамі беларускай кухні.

Праграма ІІ фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі»

11.00-12.20 – урачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі». Канцэрт беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (стадыён)

10.00-20.00 – выстава-продаж прадпрыемстваў хлебабулачнай галіны, праца вуліцы Абаранкавай (вуліца Балыша)

12.00-14.00 – конкурс-дэгустацыя абараначных вырабаў (вуліца Балыша)

10.00-17.30 – канцэртная пляцоўка «Вянок сяброў» (вуліца Балыша)

10.00-20.00 – выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-класы па традыцыйнай народнай творчасці (гарадскі парк, вуліца Мядзведжая)

10.00-17.30 – праца вуліцы Вучонай. Гульні, забавы, канцэртна-гульнёвая пляцоўка, выступленні дзіцячых калектываў Смаргонскага раёна, дзіцячыя атракцыёны, аквагрым, прэзентацыі школьных бізнес-кампаній і стартап-праектаў (гарадскі парк, вуліца Вучоная)

10.00-17.30 – праца вуліцы Арцельнай, стылізаваных арцеляў па вырабу абаранак. Гульнёвыя і тэатралізаваныя дзеі, выступленні самадзейных калектываў Смаргонскага раёна, майстар-класы па вырабу абаранак, дэгустацыя хлеба (гарадскі парк, вуліца Арцельная)

10.00-17.30 – праца завулка Вясёлага. Выступленні тэатраў мініяцюр, жарты, забавы, гульні (гарадскі парк, завулак Вясёлы)

10.00-20.00 – праца вуліцы Смачнай, вулічных кафэ, продаж страў беларускай кухні (гарадскі парк, вуліца Смачная)

12.30-17.00 – спартыўныя гульні і забавы, спаборніцтвы «Смаргонскі асілак», кідкі гір на дальнасць, «фермерскі шпацыр», спаборніцтвы «Моц і прыгажосць», фестываль бегу «Смаргонская дзясятка» (стадыён)

14.00-18.00 – канцэртная пляцоўка «Плошча Спеўная». Выступленні самадзейных творчых калектываў Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, канцэрт фолк-гурта «Лялькі-карпарэйшн» (гарадскі парк, амфітэатр)

18.00-18.40 – падвядзенне вынікаў фестывалю-кірмашу (амфітэатр) 

18.40-20.30 – канцэрт поп-фолк-гурта «Лялькі-карпарэйшн» (амфітэатр)

Баранки на любой вкус и живой батон. Как в 2017 году в Сморгони прошел фестиваль баранок – фото, видео



Читайте также

Алеся Кузнецова: «Искренне люблю то, что делаю»
Белорусская писательница Алеся Кузнецова презентовала молодечненцам свои книги и пообщалась с поклонниками литературы.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Сигарета или электропроводка? Сарай вспыхнул в Поставах – спасатели рассматривают две версии причины пожара
В Поставах на Советском переулке сегодня ночью, 18 апреля, загорелся частный сарай. По версии спасателей, пожар мог начаться либо от короткого замыкания электропроводки, либо из-за неосторожного курения хозяина.