Опубликовано: 26 декабря 2012, 17:45
45

Віфлеемскі агонь прыбыў у Маладзечна (ФОТА)

Скауты Маладзечна 21 снежня прынялі агонь ад сяброў “Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых” у Валожыне.

Штогод па традыцыі агонь ад нязгаснай лампады, што знаходзіцца ў Віфлееме на Святой зямлі (цяпер у Палесцінскай аўтаноміі, на тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан), разыходзіцца па ўсім свеце. Прыходзіць ён і ў парафіі Маладзечанскага дэканата. З 2005 года гэту місію выконваюць скауты Маладзечанскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”.

Изображение 1

Так адбылося і сёлета напярэдадні свята Божага Нараджэння. Скауты Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы данеслі агонь да Гродна, дзе ён быў прыняты ў Фарным касцёле. Далей яго шлях ляжаў праз Валожын да Маладзечна, Мінска і далей на Маскву.

Маладзечанскія скаўты 21 снежня прынялі агонь ад сяброў ХСДМ у Валожыне. Начальнік дружыны скаутаў “Нямецкі Фальварак” Сяргей Шыман і начальнік дружыны “Маладэчна” Валеры Трацяк прывезлі яго ў скауцкую штаб-кватэру ў Маладзечна, дзе ён захоўваўся некалькі дзён у спецыяльным каўчэгу.

У скауцкай штаб-кватэры ў Маладзечне

Изображение 3

Начальнік маладзечанскай дружыны скаутаў “Нямецкі Фальварак” Сяргей Шыман прымае агонь ад выканаўчага сакратара Валожынскага аддзялення ХСДМ Уладзіміра Малашкевіча

Изображение 2

Першымі святы агонь атрымалі 22 снежня парафіяне касцёла Святога Роха ў Палачанах і парафіі Божага Цела ў Беразінскім. Прыняў агонь ксёндз-пробашч парафій Сяргей Бараўнёў.

Валеры Трацяк (злева) перадае агонь Сяргею Бараўнёву

Изображение 4

У палачанскім касцёле

Изображение 10

Касцёл Святога Роха ў Палачанах

Изображение 12

Касцёл Божага Цела ў Беразінскім

Изображение 11

У Маладзечне ў касцёле Святога Юзэфа 23 снежня пад час імшы пробашч парафіі ксёндз-пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі прыняў агонь з рук скаутаў Сямёна Барана, Рамана Ціўновіча i Эдуарда Жалубоўскага. Пробашч расказаў парафіянам пра важнасць гэтай хрысціянскай акцыі, якая будзе доўжыцца ў касцёле на працягу трох дзён, а таксама падзякаваў скаутам.

У касцёле Святога Юзэфа

Изображение 9

У гэты ж дзень скауты Эдуард Жалубоўскі і Мікіта Мардасаў перадалі агонь у грэка-каталіцкую парафію Хрыста Чалавекалюбцы. Прыняў яго айцец Алесь Шыбека.

Эдуард Жалубоўскі, айцец Алесь Шыбека і Мікіта Мардасаў

Изображение 7

Царква Хрыста Чалавекалюбцы

Изображение 6

Для парафіі Святога Казіміра (Чырвонага касцёла) у скауцкім штабе агонь атрымаў 24 снежня брат ордэна Меншых Братоў Капуцынаў Алег Вайцяховіч.

Алег Вайцяховіч у скауцкім штабе

Изображение 5

А з касцёлаў парафіяне неслі агонь у свае дамы і кватэры.

“Агонь сагравае і асвятляе душу верніка, прыносіць радасць ад думкі, што ён узяты з месца нараджэння Хрыста. І дазваляе перанесціся думкамі да гэтага светлага месца і ўзрадавацца, падзякаваць Богу за гэту магчымасць дакрануцца да вялікай таямніцы. Кожны, хто браў агонь, так ці інакш дакранаецца да гэтай падзеі”, – адзначыў айцец Сяргей Бараўнёў.

Валеры ТРАЦЯК для Край.бай
Фота прадастаўлена Край.бай Валерыем ТРАЦЯКОМ

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».