Выстава работ членаў мінскага клуба “Прырода і фантазія” адкрылася ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры
У канцы верасня ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава “Сардэчна, ад душы”. Прымеркавана яна да Дня пажылых людзей і будзе працаваць увесь кастрычнік.
Дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч расказала Край.бай, што на выставе дэманструюцца 44 работы членаў сталічнага клуба “Прырода і фантазія”, якім кіруе Аляксандр Ляйко.
Выстава арганізавана ў рамках праекта “Твори добро”. Аўтары работ – самадзейныя мастакі-інваліды, людзі пажылога ўзросту. У экспазіцыі прадстаўлены самыя розныя работы – жывапіс (акварэль, алей), вышыўка крыжыкам, стужкавы дызайн, вырабы з прыродных матэрыялаў.
Па словах дырэктара музея, выставай цікавяцца не толькі мясцовыя жыхары, але і экскурсіённыя групы, якія наведваюць старажытны пасёлак і знаёмяцца з яго славутасцямі.
Наталля ШТЭЙНЕР